Государственный пограничный комитет Республики Беларусь

Информационный портал


Островецкая «Лоша» – самая активная погранзастава

  26.02.2013   725

Наша газета ўжо расказвала, што па выніках мінулага года пагранічная застава “Лоша” аддзела пагранічнай службы “Гудагай” Смаргонскай пагранічнай групы была названа самай актыўнай пагранзаставай. Гэта падзея і стала нагодай пазнаёміцца з яе “жыхарамі” бліжэй.

І вось мы на заставе. Той самай у некалькіх кіламетраў ад якой праходзіць беларуска-літоўская мяжа. Той самай, якая носіць ад найменную з назвай вёскі назву “Лоша”. І той самай, якая стала лепшай па выніках мінулага года.
Проста так сюды не трапіш. Нават нягледзячы на папярэднюю дамоўленасць з кіраўніцтвам, давялося патупаць перад бетоннай агароджай. А потым прадставіцца і прад’явіць дакументы. І толькі тады, калі ўсе працэдуры былі пройдзены, мяне правялі да начальніка пагранічнай заставы.
Застава адносна маладая – ад крыта яна 25 кастрычніка 2005 года. Малады і яе цяперашні начальнік – старшы лейтэнант Аляксандр Уладзіміравіч Вашчанка. Узначальвае яе ён зусім нядаўна – з 29 снежня 2012 года Аляксандр Уладзіміравіч з сям’і ваенных, і таму перад выбарам жыц цёвага шляху не стаяў – адразу ж пасля школы падаў дакументы ў Ваенную акадэмію на пагранічны факультэт. Праўда, заканчваў ужо Інстытут пагранічнай службы. А размеркаванне атрымаў у Смаргонскую пагранічную групу. Так, юнак з усходу Беларусі – нарадзіўся ён у Добрушы на Гомельшчыне – апынуўся на заходні рубяжах краіны. Спачатку Аляксандра прызначылі намеснікам начальніка пагранічнай заста вы “Лынтупы”, а напрыканцы мінулага года перавялі на пагранзаставу “Лоша”.

– Гэтыя дзве заставы нічым не адрозніваюцца. Амаль такія ж памяшканні, тыя ж задачы, якія стаяць перад пагранічнікамі і якія неабходна выконваць. І што самае галоўнае – мы
ахоўваем рубяжы нашай краіны. А гэта дарагога каштуе,– расказвае Аляксандр Уладзіміравіч.
– Таму і служба – у радасць.

Побач з заставай спецыяльна для сем’яў ваеннаслужачых пабудаваны дамы. У кватэры аднаго з іх сёння і жыве невялікая пакуль сям’я Вашчанка. Складаецца яна з двух чалавек – самога Аляксандра і яго каханай жонкі Аліны, якая не толькі дачакалася, калі будучы муж закончыць Ваенную акадэмію і праслужыць год у “Лынтупах”, але і паехала ўслед за ім на невядомую Пастаўшчыну, а потым – і Астравеччыну. І ні разу не пашкадавала. Хоць, па праўдзе кажучы, шкадаваць і сумаваць ёй яшчэ не было калі – пакуль прыехалі, большменш абуладкаваліся, то Аліне прыйшоў час ехаць на вучобу: дзяўчына вучыцца на завочным аддзяленні юрыдычнага факультэта БДУ.

Від на будынак пагранзаставы “Лоша” адкрываецца з дарогі, якая вядзе да беларуска-літоўскай мяжы. І не ведаючы, што знаходзіцца за агароджай, ніколі не здагадаешся, што тут “жывуць” салдаты тэрміновай службы. Пра тое, што гэта рэжымная тэрыторыя, нагадвае толькі бетонная агароджа, за якой і размяшчаецца пагранічная “гаспадарка”.

Застава аснашчана сучасным абсталяваннем, неабходным для абароны дзяржаўнай мяжы. Гэта і не дзіўна. На плечы ваеннаслужачых кладзецца адказнасць за дзяржаўную мяжу
з Літоўскай Рэспублікай, працягласцю каля 30 кіламетраў. І для гэтага ў нашай “зялёнай дружыны” ёсць усё неабходнае, пачынаючы ад прасцейшых прылад і заканчваючы сучасным абсталяваннем на магчымасць пагрозы.
Створаны неабходныя ўмовы і для жыцця, і быту салдат тэрміновай службы. Пакоі для правядзення заняткаў і адпачынку, бібліятэка і бытавыя памяшканні, пакой псіхалагічнай разгрузкі, дзе стаяць мяккія крэслы і канапа, тэлевізар і акварыум. Тут жа ў вольны час можна пагуляць у шахматы і шашкі, а побач размешчаны тэнісны стол, каб трымаць сябе ў добрай спартыўнай форме.
У казармах, у якіх размяшчаюцца ваеннаслужачыя, усё зусім не так, як мне ўяўлялася. Чамусьці да паездкі на заставу казарма здавалася мне вялізным памяшканнем з двухпавярховымі ложкамі. На справе ж усё зусім па-іншаму. Прасторныя пакоі, у якіх размяшчаюцца па 4-6 ваеннаслужачых, акуратна засцеленыя ложкі, чысціня і парадак.
На тэрыторыі заставы ёсць спартыўны гарадок, дзе пагранічнікі праходзяць фізічную падрыхтоўку, гарадок пагранічнай службы, дзе салдаты на практыцы адпрацоўваюць тое, з чым пазнаёміліся на тэарэтычных занятках па спецыяльных дысцыплінах, агнявы гарадок, прызначаны для адпрацоўкі трапнасці.
Размешчаны тут і вальеры з сабакамі. Іх, агульных любімцаў, тут чацвёра. Звычайна сабака “прыходзіць” на заставу са сваім інструктарам-кінолагам, якія папярэдне праходзяць падрыхтоўку ў кіналагічным цэнтры Смаргонскай пагранічнай групы.
Толькі за паўтара месяцы бягучага года аеннаслужачымі заставы затрыманы тры парушальнікі дзяржаўнай мяжы, шэсць парушальнікаў пагранічнага рэжыму, і выяўлены два выпадкі кантрабанды на агульную суму 45 мільёнаў беларускіх рублёў. На маё пытанне, як гэта адбываецца, пагранічнікі загадкава маўчаць: у ваеннаслужачых таксама ёсць свае сакрэты.
Асноўны кантынгент парушальнікаў – людзі, якія ідуць у суседнюю Еўропу ў пошуках лепшага жыцця. Ідуць, як правіла, без дакументаў і, зразумела, не праз пункты пропуску – лясамі прабіраюцца праз мяжу. Ёсць сярод парушальнікаў і такія, для каго мяжа – дадатковая крыніца заробку. Гэта кантрабандысты, асноўным таварам якіх у апошні час сталі цыгарэты.
На заставе я пазнаёмілася і з адным са “стараслужачых” пагранічнікаў. Служба Уладзіміра Буякі амаль закончылася – да загаду аб звальненні засталося нейкія тры месяцы – і ён вернецца ў родны Ваўкавыск. А пакуль што хлопец не разлужна чаецца са сваім верным сябрам – нямецка-бельгійскай аўчаркай па мянушцы Лер.
Не ведаю, як усё адбываецца на мяжы падчас затрыманняў, але на тэрыторыі пагранзаставы Лер пад наглядам Уладзіміра дэманстраваў цуды трэніроўкі – выконваў усе каманды свай го інструктара: залягаў у снег, поўз за сваім “гаспадаром”, браў след. На іх ліку некалькі затрыманняў парушальнікаў пагранічнага рэжыму – Лер чуе іх нюхам і вельмі хутка выводзіць да месца іх размяшчэння. Ды і яго “гаспадар” ганарыцца, што служыць давялося ў органах пагранічнай службы.

– Калі стаіш на апошніх сантыметрах роднай зямлі, адчуваеш гонар за сваю краіну. Прыемна, што мы не сядзім у казарме, а па-сапраўднаму ахоўваем межы роднай краіны, – гаворыць юнак.

З ім згодзен і яго напарнік-саслужывец – Кірыл Навумаў, які за затрыманне асоб, што займаліся незаконнай міграцыяй, узнагароджаны знакам “Выдатнік пагранічных войск ІІ ступені”.
Старшыну Яўгенія Іосіфавіча Лукашэвіча на пагранічнай заставе “Лоша” называюць родным бацькам салдат. Апрануць і накарміць ваеннаслужачых тэрміновай службы для яго – задача нумар адзін. Ды і агульную мову з ваеннаслужачымі ён знаходзіць хутка. Напэўна, сказваецца педагагічны вопыт: нейкі час Яўгеній Іосіфавіч выкладаў дапрызыўную падрыхтоўку ў Спондаўскай школе.
Родам старшына з Вялікай Страчы, і пра дзяржаўную мяжу краіны ведаў не па чутках – побач з роднай вёскай пралягала беларуска-літоўская мяжа. І таму падчас тэрміновай службы ў арміі – а служыць Яўгенію давялося ў верталётнай эскадрыллі ў Паставах – ён зразумеў, што хоча быць карысным Радзіме. Адразу пасля звальнення перавёўся на кантрактную службу. Пачынаў з родных мясцін, быў памочнікам начальніка паста “Вялікая Страча”, а ў 2011 годзе яго перавялі на пагранічную заставу “Лоша”. Разам з ім сюды пераехала і яго сям’я – жонка Кацярына і сын Раман. А літаральна днямі сям’я папоўнілася яшчэ і дачушкай Лізай.
Як бы дзіўна гэта ні гучала, але пагранічныя суткі пачынаюцца ў восем гадзін вечара. І нягледзячы на тое, што сёння на мяжы ўсё спакойна і, на першы погляд, няма ніякіх прадумоў для штохвіліннай яе аховы, застава не спіць. У пагранічнікаў няма выхадных. У кожнага – свой індывідуальны распарадак дня. Калі нарад нясе службу ноччу – днём ён адпачывае, і наадварот. Ёсць у пагранічнікаў і агульныя мерапрыемствы, падчас якіх уся застава збіраецца разам.
Мая сустрэча з намеснікам начальніка заставы па ідэалагічнай рабоце лейтэнантам Захарам Андрэевічам Лапіцкім адбылася якраз падчас заняткаў, якія ён праводзіў з ваеннаслужачымі пагранзаставы.
На гэтай пасадзе ён нядаўна, але пра службу на заставе ведае не па кніжках і чутках. А ўсё таму, што пачынаў Захар сваю ваенную кар’еру з тэрміновай ваеннай службы. А гэта значыць, за год, што правёў на пагранічнай мабільнай заставе ў Ашмянах, ён змог засвоіць усе прамудрасці пагранічнай службы.
Дарэчы, пра ваенную службу Захар марыў з дзяцінства, бо нарадзіўся хлопец на Сахаліне ў сям’і ваенных. Потым сям’ю “перакінулі” ў Беларусь, у Мар’іну Горку, дзе таксама раз мяшчалася ваенная часць. Але пасля школы хлопец паступіў у лінгвістычны ўніверсітэт, пасля заканчэння якога адправіўся выконваць грамадзянскі абавязак. Год службы ў органах пагранічнай службы не прайшоў бясследна – пасля звальнення Захар службу вырашыў прадоўжыць – і апынуўся ў Смаргонскай пагранічнай групе.

– У маёй сям’і – шэсць пакаленняў ваенных. Служылі маці і бацька, дзяды і прадзеды І “зялёны берэт” пагранічніка змяніць на нешта іншае я не захацеў. Тым больш, што мара дзяцінства ўсё ж такі ажыццявілася, – упэўнена гаворыць лейтэнант.

Слухаеш гэтых людзей – і пераконваешся, што дзякуючы такім людзям, такія паняцці як патрыятызм, самаадданасць і гонар за сваю краіну не застануцца пустымі словамі, а з’яўляюцца і застануцца для многіх пакаленняў сапраўдных мужчын справай жыцця.

Источник: Островецкая правда
 
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter




ЧИТАЙТЕ ТАКЖЕ