Государственный пограничный комитет Республики Беларусь

Информационный портал


Шлягбаўм на шляху кантрабанды тытунёвых вырабаў будзе ўсталяваны на польскіх межах - напісала на першай паласе „Rzeczpospolita”.

  12.01.2010   1074

А гэта таму, што ў Польшчы зафіксаваны ў мінулым годзе рэкорд - мытныя й памежныя службы ды паліцыя канфіксавалі ў кантрабандыстаў 750 млн. штук цыгарэтаў - амаль на 100 млн. штук больш, чым год раней.
Аднак жа на мяжы выяўляюць толькі частку кантрабанды тавару, які праяжджае праз Польшчу. Краіна сталася дыстрыбуцыйным цэнтрам нелегальных цыгрэтаў, якія перавозяцца з Усходу ў Эўразьвяз. Кантрабанда аплочваецца, бо нелегальны продаж 100 тыс. пачак з Польшчы ў Англію дае заробак 2 млн. злотых.

 - Тытунёвыя вырабы зьяўляюцца таварам нумар адзін у эўрапейскай кантрабандзе. Міжнародныя гангі лічаць цыгарэты лепшым таварам для кантрабанды, чым наркотыкі. Заробак падобны, адказнасьць меншая, а ў многіх краінах існуе грамадзкае адабрэньне гэтага віду дзейнасьці - тлумачыць зьяву Пётр Дзедзіц з Міністэрства фінансаў РП. Для гангаў працуюць тысячы людзей: уладальнікі замаскаваных складоў, кіроўцы, чыгуначнікі, падкупленыя супрацоўнікі кантрольных службаў. Зараз кожная дзесятая цыгарэта ў Эўразьвязе паходзіць зь нелегальнай крыніцы.

І таму ў Польшчы будуць рэалізавацца інвэстыцыі па ўшчыльненьні межаў. Выдзяляюцца сродкі на машыны, адмысловае абсталяваньне, напр., на апаратуру, якая зможа прасьвятліць цэлы вагон. Супрацоўнікі памежных і мытных службаў, якія працуюць у самых небясьпечных умовах, атрымаюць зброю - паведамляе „Rzeczpospolita”.

 
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter




ЧИТАЙТЕ ТАКЖЕ