.

Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Вакансіі

Вакансіі

Парадак праходжання ваеннай службы па кантракту ў органах пагранічнай службы ўсталяваны: 

  • Законам Рэспублікі Беларусь ад  5 лістапада 1992 года "Аб вайсковым абавязку і вайсковай службе”;
  • Законам Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2010 года "Аб статусе ваеннаслужачых”;
  • Палажэннем аб парадку праходжання ваеннай службы, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 красавіка 2005 г. № 186.

У адпаведнасці з часткай першай артыкула 40 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб вайсковым абавязку і вайсковай службе” (далей — Закон) добраахвотна паступаць на ваенную службу па кантракту могуць грамадзяне, якія адпавядаюць патрабаванням, устаноўленым Законам. 


У адпаведнасці з артыкулам 41 грамадзянін, які паступае на ваенную службу па кантракту, павінен адпавядаць медыцынскім, прафесійна-псіхалагічным патрабаванням, устаноўленым для праходжання ваеннай службы і канкрэтнай ваенна-ўліковай спецыяльнасці, а таксама патрабаванням па ўзроўні адукацыі, прафесійнай і фізічнай падрыхтоўкі.

У адпаведнасці з часткамі другой і трэцяй артыкула 42 Закона:
Грамадзяне, якія адпавядаюць патрабаванням, устаноўленым для праходжання ваеннай службы, могуць добраахвотна паступаць на ваенную службу па кантракту на пасады салдат і  матросаў, сяржантаў i старшын, прапаршчыкаў і мічманаў:  

  • упершыню — ва ўзросце да 35 гадоў;
  • салдаты і матросы, сяржанты і старшыны, прапаршчыкі і мічманы запасу — ва ўзросце да 40 гадоў, раней звольненыя з ваеннай службы толькi па падставах, прадугледжаных абзацам трэцiм часткi трэцяй, абзацам другiм часткi чацвёртай, часткамі пятай і дзевятай артыкула 59  гэтага Закона, альбо звольненыя па аналагічных падставах са службы ў органах унутраных спраў, Следчым камітэце Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўным камітэце судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь, органах фінансавых расследаванняў, органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях, а ў асобных выпадках старэй за 40 гадоў — па рашэнню Міністра абароны Рэспублікі Беларусь альбо іншага кіраўніка дзяржаўнага органа, у якім прадугледжана ваенная служба. 
Грамадзяне, якія адпавядаюць патрабаванням, устаноўленым для праходжання ваеннай службы, могуць добраахвотна паступаць на  ваенную службу па кантракту на пасады афіцэраў:  
  • упершыню — ва ўзросце да 35 гадоў;
  • афіцэры запасу — ва ўзросце да 40 гадоў, раней звольненыя з ваеннай службы толькi па падставах, прадугледжаных абзацам трэцiм часткi трэцяй, абзацам другiм часткi чацвёртай, часткамі пятай i дзевятай артыкула 59 гэтага Закона, альбо звольненыя па аналагічных падставах са службы ў органах унутраных спраў, Следчым камітэце Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўным камітэце судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь, органах фінансавых расследаванняў, органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях, а ў асобных выпадках старэй за 40 гадоў — па рашэнню Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
У адпаведнасці з часткай восьмай Закона кантракт аб праходжанні ваеннай службы не можа быць заключаны з грамадзянамi, якiя паступаюць на ваенную службу па кантракту: 
  • у дачыненні да якіх ажыццяўляецца крымінальны пераслед;
  • якія адбылі пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі ў папраўчых установах;
  • якія маюць судзімасць;
  • Парадак адбору грамадзян для паступлення на ваенную службу па кантракту ў органы пагранічнай службы ўсталяваны Інструкцыяй аб парадку адбору грамадзян для паступлення на ваенную службу па кантракту і іх прыёму на ваенную службу па кантракту ў органы пагранічной службы Рэспублікі Беларусь, зацверджанай пастановай Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь ад 3 красавіка 2013 г. № 8.

У адпаведнасці з падпунктам 7.1 пункта 7 Інструкцыі аб парадку адбору грамадзян для паступлення на ваенную службу па кантракту і іх прыему на ваенную службу па кантракту ў органы пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь грамадзянін, якi выказаў жаданне добраахвотна паступаць на ваенную службу па кантракту, падае адпаведны рапарт (заяву) камандзіру вайсковай часткі, да якога прыкладаюцца наступныя дакументы: 

  • анкета (з фотаздымкам 4,5×6 см) і аўтабіяграфія (для далучэння да матэрыялаў асабістай справы);
  • дэкларацыя аб даходах і маёмасці кандыдата;
  • копіі старонак 25 (аб рэгістрацыі па месцы жыхарства), 31, 32 пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь
  • копіі дакументаў аб адукацыі;
  • характарыстыка з  апошняга месца працы (службы, вучобы);
  • даведка аб займаемым жылым памяшканні і  складзе сям'і;
  • выпіска з Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і  індывідуальных прадпрымальнікаў (пры неабходнасці);
  • іншыя дакументы, прадугледжаныя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Умовы, нормы і  парадак пенсійнага забеспячэння ваеннаслужачых органаў пагранічнай службы ўсталяваны Законам Рэспублікі Беларусь ад 17 снежня 1992 года "Аб пенсійным забеспячэнні ваеннаслужачых, асоб начальніцкага і радавога складу органаў унутраных спраў, Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, органаў і падраздзяленняў па  надзвычайных сiтуацыях i органаў фiнансавых расследаванняў”.

У адпаведнасці з артыкуламі 14, 15 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб пенсійным забеспячэнні ваеннаслужачых, асоб начальніцкага і радавога складу органаў унутраных спраў, Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях i органаў фiнансавых расследаванняў” права на пенсію за выслугу гадоў маюць: 

  • а) ваеннаслужачыя, якiя праходзяць ваенную службу па кантракту, асобы начальнiцкага i радавога складу, якiя маюць выслугу на ваенной службе і (або) на службе 20 і больш гадоў;
  • б) ваеннаслужачыя, якія праходзілі ваенную службу па кантракту, асобы начальнiцкага i радавога складу, якiя дасягнулi на дзень звальнення з ваеннай службы ці са службы гранiчнага ўзросту знаходжання на ваеннай службе ці на службе, якія маюць выслугу гадоў з улiкам стажу работы 25 і больш каляндарных гадоў, з якіх не менш 12 гадоў і 6 месяцаў складаюць ваенная служба і (ці) служба.
Пенсіі за выслугу гадоў прызначаюцца ў наступных памерах:  
  • а) ваеннаслужачым, якiя праходзiлi ваенную службу па кантракту, асобам начальнiцкага i радавога складу, якiя маюць выслугу 20 і  больш гадоў: за выслугу 20 гадоў — 50 працэнтаў, а зволенным у адстаўку па ўзросту ці хваробе — 60 працэнтаў адпаведных сум грашовага забеспячэння; за  кожны год выслугі звыш 20 гадоў — 3 працэнты адпаведных сум грашовага забеспячэння, але ўсяго не больш 75 працэнтаў гэтых сум; 
  • б) ваеннаслужачым, якiя праходзiлi ваенную службу па кантракту, асобам начальнiцкага i радавога складу, якiя маюць выслугу гадоў з  улiкам стажу работы 25 і больш каляндарных гадоў, з якіх не менш 12 гадоў і 6 месяцаў складаюць ваенная служба  i (або) служба: за выслугу гадоў з улiкам стажу работы 25 гадоў — 50 працэнтаў адпаведных сум грашовага забеспячэння; за кожны год выслугі з улікам стажу работы звыш 25 гадоў — 1 працэнт адпаведных сум грашовага забеспячэння, але ўсяго не больш 75 працэнтаў гэтых сум.