.

Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Правілы перасячэння граніцы для грамадзян Рэспублікі Беларусь

Правілы перасячэння граніцы з дзецьмі

Калі Вы едзеце з дзецьмі ва ўзросце да 3 гадоў або дзецьмі-інвалідамі ва ўзросце да 18 гадоў - вы маеце права на пазачарговы ўезд у аўтадарожныя пункты пропуску. Гэтае правіла дзейнічае ў пунктах пропуску, дзе не функцыянуе сістэма электроннай чаргі.

Непаўналетнія грамадзяне (не дасягнулі 18 гадоў) Рэспублікі Беларусь могуць выязджаць за граніцу па сваіх пашпартах:

у суправаджэнні абодвух цi аднаго з бацькоў (апекуноў) пры прад'яўленні пагранічніку аднаго з дакументаў, якія пацвярджаюць іх статус бацькоў (апекуноў);

Пералік такіх дакументаў:

Увага! Калі дзіцё выязждае/ўязджае з адным з бацькоў, натарыяльны дазвол ад другога з бацькоў не патрабуецца.

без суправаджэння бацькоў пры прад'яўленні пісьмовай згоды абодвух.

Увага! Пісьмовая згода бацькоў на выезд з Рэспублікі Беларусь непаўналетняга павінна быць засведчана:

  • натарыусам альбо іншай службовай асобай, якая мае права здзяйсняць такое натарыяльнае дзеянне;

  • службовай асобай падраздзялення па грамадзянстве і міграцыі органа ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь па месцы жыхарства законнага прадстаўніка або непаўналетняга;

  • кампетэнтным органам або службовай асобай замежнай дзяржавы.

    Гэты дакумент прымаецца пры наяўнасці прастаўлення ў ім апастылю, калі іншае не прадугледжана міжнароднымі дамовамі Рэспублікі Беларусь, і павінен суправаджацца яго перакладам на адну з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь. Вернасць перакладу або сапраўднасць подпісу перакладчыка на перакладзе павінны быць засведчаны натарыусам альбо іншай службовай асобай, якія маюць права здзяйсняць такое натарыяльнае дзеянне.


Дзеці, якія пастаянна пражываюць за межамі Рэспублікі Беларусь, выязджаюць з Рэспублікі Беларусь па сваіх пашпартах у суправаджэнні аднаго з бацькоў.  

Несуправаджальныя дзеці павінны прад'явіць пісьмовую згоду аднаго з бацькоў.

Дзеці могуць выязджаць з Рэспублікі Беларусь па сваіх дыпламатычных або службовых пашпартах грамадзян Рэспублікі Беларусь у суправаджэнні аднаго з бацькоў.