.

Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Правілы перасячэння граніцы для грамадзян Рэспублікі Беларусь

Парадак знаходжання замежных грамадзян у Рэспубліцы Беларусь


gpk.gov.by
Замежны грамадзянін або асоба без грамадзянства, якi прыбыў у Рэспублiку Беларусь, абавязаны на працягу пяці сутак, за выключэннем нядзель, дзяржаўных свят i святочных дзён, зарэгістравацца ў органе рэгістрацыі па месцы фактычнага часовага знаходжання.


Органамі рэгістрацыі ў Рэспубліцы Беларусь з'яўляюцца:

- Міністэрства замежных спраў, 
- Орган унутраных спраў, 
- Гасцініца, 
- Санаторна-курортная і аздараўленчая арганізацыя, 
- Суб'ект аграэкатурызму.


gpk.gov.by Для рэгістрацыі па месцы фактычнага знаходжання ў Рэспубліцы Беларусь замежнік прад'яўляе ў орган рэгістрацыі частку «Б» міграцыйнай карты з адзнакай аб уездзе ў Рэспубліку Беларусь. Орган рэгістрацыі павінен праставіць ў частцы «Б» міграцыйнай карты адзнаку аб рэгістрацыі замежніка.


Рэгістрацыя ажыццяўляецца на падставе заявы аб рэгістрацыі ці пісьмовага хадайніцтва прымаючай арганізацыі.

  Узоры заяў:

  - Хадайніцтва аб рэгістрацыі
  - Заява аб рэгістрацыі ;
  - Заява аб прадаўжэнні тэрміну часовага знаходжання ;


Тэрмiн часовага знаходжання замежніка - яго фактычнае знаходжанне ў Рэспубліцы Беларусь. Калі паміж яго уездам у краіну і выездам з яе прайшло менш за 24 гадзін, кожны такі перыяд залічваецца ў тэрмін яго часовага знаходжання як адны суткі. 

Звярніце ўвагу! Для рэгістрацыі патрабуецца асабістая прысутнасць замежніка. Выключэнне - рэгістрацыя па хадайніцтве прымаючай арганізацыі і рэгістрацыі непаўналетняга. 

gpk.gov.by
Рэгістрацыя непаўналетняга ажыццяўляецца на падставе дакументаў, прадстаўленых яго прадстаўніком.

Калi замежнік выехаў з Рэспублікі Беларусь у перыяд тэрміну рэгістрацыі пры яго наступнай рэгістрацыі ў каляндарным годзе па заяве і дакументах, якія пацвярджаюць перасячэнне беларускай граніцы, у тэрмін рэгістрацыі не ўлічваецца перыяд яго знаходжання за межамі Рэспублікі Беларусь. 

Пры змене месца знаходжання замежнік (акрамя турыстаў, якія вандруюць па краіне ў межах тура) на працягу 5 сутак (акрамя нядзель, дзяржаўных свят i святочных дзён) абавязаны прадставіць заяву аб рэгістрацыі ў орган рэгістрацыі па новым месцы часовага знаходжання.