.

Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Правілы перасячэння граніцы для грамадзян Рэспублікі Беларусь

Арганізацыям, якія ажыццяўляюць міжнародныя перавозкі пасажыраў

Інфармацыя для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ажыццяўляюць міжнародныя перавозкі пасажыраў

Замежныя грамадзяне, асобы без грамадзянства ўязджаюць у Рэспубліку Беларусь, выязджаюць з Рэспублікі Беларусь і ажыццяўляюць транзітны праезд (транзіт) праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь па дакуменце для выезду за граніцу пры наяўнасці візы, за выключэннем замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць права бязвізавага ўезду ў Рэспубліку Беларусь, выезду з Рэспублікі Беларусь і ажыццяўлення транзітнага праезду (транзіту) праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь.

У адпаведнасці з міжнароднымі дамовамі Рэспублікі Беларусь бязвізавы рэжым прадугледжаны для замежных грамадзян  наступных краін

Замежным грамадзянам, асобам без грамадзянства пры наяўнасці віду на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь і дакумента для выезду за граніцу віза Рэспублікі Беларусь не патрабуецца.

У Рэспубліцы Беларусь прадугледжаны наступныя віды віз:

віза на ўезд у Рэспублику Беларусь ( уязная віза);
віза на выезд з Рэспублікі Беларусь (выязная віза);
віза на выезд з Рэспублікі Беларусь і ўезд у Рэспубліку Беларусь (выязная-ўязная віза).

Органамі выдачы ўязных віз з'яўляюцца:

  •  дыпламатычныя прадстаўніцтвы і консульскія ўстановы Рэспублікі Беларусь;

  •  галоўнае консульскае ўпраўленне МЗС;     

  • органы пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь.  

У перыяд знаходжання замежнікаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь органамі выдачы выязных і выязных-уязных віз таксама з'яўляюцца тэрытарыяльныя падраздзяленні па грамадзянстве і міграцыі органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь.


Пералік асноўных нарматыўна-прававых актаў, якія рэгламентуюць парадак перасячэння Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь замежнымі грамадзянамі і асобамі без грамадзянства: 


  1. Закон Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2010 г. № 105-З «Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь ";

  2. Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 20 студзеня 2006 г. № 73 «Аб зацвярджэнні Правілаў знаходжання замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь";  

  3.  Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 студзеня 2006 г. № 63 "Аб зацвярджэнні Правілаў транзітнага праезду (транзіту) замежных грамадзян і асоб без грамадзянства праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь;  

  4. Пастанова Савета міністраў Рэспублікі беларусь ад 15 ліпеня 2010 г. №1065 "Аб зацвярджэнні Візавых правілаў Рэспублікі Беларусь".  



Выязная і выязная-ўязная візы, якія выдаюцца тэрытарыяльнымі падраздзяленнямі па грамадзянству і міграцыі органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь




Уязная віза, якая выдаецца дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі, консульскімі ўстановамі Рэспублікі Беларусь, галоўным консульскім упраўленнем МЗС, органамі пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь


 ПЕРАЛІК ДЗЯРЖАЎ, ГРАМАДЗЯНЕ ЯКІХ УЯЗЖАЮЦЬ У РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ БЕЗ ВІЗ

 ПЕРАЛІК ДЗЯРЖАЎ, ГРАМАДЗЯНЕ ЯКІХ РУХАЮЦЦА Ў РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ У БЯЗВІЗАВЫМ ПАРАДКУ ПРЫ НАЯЎНАСЦІ ДЫПЛАМАТЫЧНЫХ ЦІ СЛУЖБОВЫХ ПАШПАРТОЎ

Заўвага: Замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства дзяржаў, якія не ўвайшлі ў дадзены Пералiк, перасякаюць Дзяржаўную граніцу Рэспублікі Беларусь па нацыянальных замежных дакументах пры наяўнасці візы Рэспублікі Беларусь, калі іншае не вызначана заканадаўчымі актамі і міжнароднымі дамовамі Рэспублікі Беларусь.

 


Дадатковая інфармацыя.