.

Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Kіналагічны цэнтр органаў пагранiчнай службы

Пералік паслуг

Платныя паслугі, якія аказваюцца Кіналагічным цэнтрам
У адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь Кіналагічны цэнтр аказвае платныя паслугі арганізацыям (у тым ліку замежных дзяржаў) і грамадзянам па падрыхтоўцы спецыялістаў-кінолагаў, утрымання, дрэсіроўцы і ветэрынарным абслугоўванні сабак, ажыццяўляе продаж шчанюкоў і сабак службовых парод як юрыдычным, так і фізічным асобам.

У галіне ўтрымання сабак:
Кіналагічны цэнтр прапануе паслугі па часовым утрыманні сабак буйных і сярэдніх парод на перыяд адпачынкаў, камандзіровак і інш. Сабакі ўтрымліваюцца ў стацыянарных вальерах, якія адпавядаюць усім зааветэрынарным нормам. Ва ўтрыманне можа не ўключацца кошт кармлення сабак натуральнымі кармамі, прыгатаванымі на кармакухні гадавальніка, пры кармленні іх сухімі кармамі, прадастаўленымі гаспадарамі.


У галіне дрэсіроўкі сабак:
Спецыялісты кінолагі Кіналагічнага цэнтра ажыццявяць падрыхтоўку сабак па агульным курсе дрэсіроўкі (агульная паслухмянасць) і ахоўна-вартавой службе (ахова загараднага дома, кватэры, абарона гаспадара).



У галіне продажу сабак і шчанюкоў:
Кіналагічны цэнтр рэалізуе насельніцтву сабак і шчанюкоў службовых парод (нямецкая, бельгійская, сярэднеазіяцкая аўчаркі, лабрадор, метыс (помесь нямецкай і бельгійскай аўчаркі) з радаводамі міжнароднага ўзору (акрамя метысаў).



У галіне ветэрынарнага абслугоўвання:
Ветэрынарнай клінікай кіналагічнага цэнтра аказваецца шырокі спектр ветэрынарных паслуг для грамадзянскага насельніцтва па прафілактыцы, дыягностыцы і лячэнню захворванняў хатніх жывёл. У арсенале ветэрынарных спецыялістаў маецца сучасны ультрагукавы і лічбавы рэнтгенаграфічны апараты.



У галіне падрыхтоўцы спецыялістаў:
Кіналагічны цэнтр ажыццяўляе падрыхтоўку спецыялістаў-кінолагаў і службовых сабак па розных відах службаў, такім як вышуковая (пошук чалавека па пахавым следзе), вартаўнічая, спецыяльная (пошук наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў, зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў), каравульнай, для органаў пагранічнай службы, іншых ведамстваў і арганізацый Рэспублікі Беларусь. У практыцы цэнтра маецца вопыт падрыхтоўкі спецыялістаў-кінолагаў для сілавых структур іншых дзяржаў.


Пералік платных паслуг ветэрынарнага пункта Кіналагічнага цэнтра

  • Амбулаторны прыём жывёлы
  • Кансультацыя ўладальніка жывёлы
  • Падскурная ін'екцыя
  • Унутрымышачная ін'екцыя
  • Унутрыбрушынная ін'екцыя
  • Увядзенне лекавых рэчываў праз рот
  • Унутравеннае ўвядзенне
  • Прамыванне страўніка
  • Пастаноўка клізмы
  • Катэтарызацыя мачавой пузыра
  • Афармленне і выдача ветэрынарных дакументаў
  • Выдача ветэрынарнага заключэння
  • Грыжасячэнне ў сабакі, кошкі
  • Эвакуацыя вадкасцяў з паражнін
  • Забор крыві
  • Аператыўнае лячэнне гематомы
  • Лячэнне пры абсцэсе і флегмоне
  • Лячэнне складаных ран
  • Лячэнне кан'юктывітаў, лячэнне кератытаў
  • Навакаінавая блакада
  • Энуклеацыя вочнага яблыка
  • Выдаленне трэцяга века 
  • Аперацыя пры завароце (вывараце) век
  • Купіраванне вушных ракавін
  • Ачыстка вушных ракавін
  • Накладанне бінтавай павязкі
  • Кастрацыя самцоў
  • Ампутацыя рудыментарнай фалангі
  • Ампутацыя хваста
  • Абразанне кіпцюроў
  • Ампутацыя канечнасці
  • Аварыагісцерэктамія ў сукі
  • Аварыагісцерэктамія ў кошкі
  • Кесарава сячэнне
  • Выдаленне пухліны велічынёй больш за 5 × 5х5 см3
  • Астэасінтэз
  • Хірургічная дапамога пры простых пераломах
  • Лячэнне выпадзення похвы
  • Родадапамога
  • Выдаленне пухліны велічынёй да 5× 5х5 см3
  • Упраўленне вывіху
  • Імабілізацыі пералому з накладаннем павязкі
  • Ультрагукавое даследаванне органаў брушнай паражніны, даследаванне на цяжарнасць
  • Зняцце швоў
  • Зняцце зубнога каменя
  • Выдаленне іншароднага прадмета з ротавай паражніны
  • Выдаленне зуба
  • Рэнтгенаграфічнае даследаванне
  • Апрацоўка супраць эктапаразітаў 
  • Лячэнне жывёл з ужываннем фізіятэрапеўтычных працэдур
  • Дыягностыка мікраспарыі
  • Мікраскапія саскоба скуры, воўны, мазка крыві, мачы, фекаліяў


Кошт лекавых прэпаратаў, шоўного матэрыялу, шпрыцаў, пласцін і спіц для асцеасінтеза ў тарыфы на аказанне паслуг не ўключана.