.

Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Kіналагічны цэнтр органаў пагранiчнай службы

Гісторыя Кіналагічнага цэнтра

Школа па падрыхтоўцы інструктараў службовых сабак была сфарміравана 24 студзеня 1995 г. на базе Смаргонскага вучэбнага пагранічнага атрада (н.п. Дзевятні Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці).

У кастрычніку 1995 Школа па падрыхтоўцы інструктараў службовых сабак перадыслацыравана ў Смаргонскі пагранічны атрад (н.п. Гаўці Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці).

У рамках праекта ўладкавання граніц Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі ў 1997 годзе было пачата будаўніцтва аб'ектаў інфраструктуры гадавальніка. Будаўніцтва ажыццяўлялася будаўнічым трэстам № 41 г. Смаргонь.

У снежні 1998 года былі здадзены аб'екты першай чаргі, а роўна праз год - увесь гадавальнік. На яго тэрыторыі былі пабудаваныя: вучэбны корпус з двума класамі (спецыяльнай падрыхтоўкі і тактыкі пагранічнай службы), кармакухня, 100 вальераў для сабак, радзільнае, карантынные і інфекцыйнае аддзяленні, вучэбная пляцоўка для выбаркі рэчаў, дзве паласы перашкод, басейн, ветэрынарны пункт з поўным наборам медыцынскай апаратуры.

У лістападзе 2002 Школа па падрыхтоўцы інструктараў службовых сабак была ператворана ў Кіналагічны цэнтр.

У 2007 годзе вучэбна-матэрыяльная база цэнтра была мадэрнізаваная па праекце Еўракамісіі і праграмы міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Бамбел».

У ходзе мадэрнізацыі ўсе класы аснашчаны мультымедыйным абсталяваннем, абсталяваны камп'ютэрны клас, навучальныя пляцоўкі па прывучэнню службовых сабак да надгляду чыгуначнага і аўтамабільнага транспарту, на якіх устаноўлена аўтамабільная тэхніка, плацкартны і грузавы вагоны. Пабудаваны і ўведзены ў строй вучэбны корпус па прывучэнню службовых сабак да надгляду багажу з навучальнымі класамі, будынак аддзялення па вырошчванні шчанюкоў з 9-ю цёплымі вальерамі і 10-ю выгулу, 15 вальераў племяннога аддзялення.

Праведзены рамонт казармы для размяшчэння і пражывання асабістага складу тэрміновай службы Кіналагічнага цэнтра, 100 вальераў для размяшчэння службовых сабак на племянным і страявым дварах. Пабудаваны 6 выгулаў у радзільным аддзяленні.

Ветэрынарны лазарэт абсталяваны лічбавым ветэрынарным рэнтгеналагічным апаратам, апаратам ультрагукавой дыягностыкі, гематалагічная лабараторыя, абсталяваная прыборамі для даследавання крыві на біяхімічны і агульны аналізы, пабудавана каранціннае аддзяленне на 10 вальераў.

Таксама па праграме «Бамбел-1» закуплены 15 службовых сабак і шчанюкоў, з іх 6 закуплена ў Аўстрыі (3 шчанюкі пароды нямецкая аўчарка і 3 шчанюкі пароды бельгійская аўчарка).

У цяперашні час Кіналагічны цэнтр з'яўляецца навучальным падраздзяленнем органаў пагранічнай службы і прызначаны для падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі спецыялістаў-кінолагаў і падрыхтоўкі службовых сабак па розных відах службы, такім як вышуковая (пошук чалавека па пахавым следзе), вартаўнічая, спецыяльная (пошук наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў, зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў), каравульная (ахова аб'ектаў), а таксама для развядзення і вырошчвання сабак службовых парод.

Сёння Кіналагічны цэнтр органаў пагранічнай службы прызнаны адным з лепшых не толькі сярод краін СНД, але і краін Усходняй Еўропы.

За час існавання цэнтра падрыхтавана больш за дзве тысячы службовых сабак і больш за тры з паловай тысяч спецыялістаў службовага сабакаводства для органаў пагранічнай службы.

Штогод у цэнтры праходзяць падрыхтоўку да двухсот спецыялістаў і столькі ж службовых сабак. Для іх падрыхтоўкі маецца ўся неабходная вучэбна-трэніровачная база.

На курсах перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі штогод навучаюцца да 40 слухачоў са службовымі сабакамі па розных відах службаў.

У 2010 і 2012 гадах у цэнтры ажыццяўлялася падрыхтоўка спецыялістаў са службовымі сабакамі па вышуковай службе для пагранічнай службы Азербайджанскай Рэспублікі і Рэспублікі Арменія. Цэнтр ажыццяўляў падрыхтоўку спецыялістаў і службовых сабак для Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Дзяржаўнага мытнага камітэта, ваенізаванай аховы.

У аснову падрыхтоўкі пакладзены асноўныя ваенна-педагагічныя прынцыпы навучання і выхавання. Адной з галоўных задач цэнтра з'яўляецца падрыхтоўка кваліфікаваных спецыялістаў, якія маюць высокую палявую і спецыяльную вывучку.

Племянны гадавальнік - галоўны гонар Кіналагічнага цэнтра. Тут займаюцца племянной працай па ўзнаўленні і гадоўлі службовых парод сабак, такіх як нямецкая, бельгійская, каўказская, сярэднеазіяцкая аўчаркі, лабрадор, коккер-спаніэль.

Усе шчанюкі Кіналагічнага цэнтра рэгіструюцца ў Беларускім кіналагічным аб'яднанні і атрымліваюць радаводы міжнароднага ўзору, якiя прызнаюцца ва ўсім свеце. Акрамя ідэальнага экстэр'ера і раскошных радаводных яны валодаюць хвацкімі рабочымі якасцямі, што пацвярджаецца рэгулярнымі перамогамі на самых прэстыжных выставах і міжнародных спаборніцтвах. У Кіналагічным цэнтры закуплялі сабак пагранічныя службы Азербайджана, Арменіі, Расійскай Федэрацыі, а таксама Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Дзяржаўны мытны камітэт Рэспублікі Беларусь.

Супрацоўнікі Кіналагічнага цэнтра са службовымі сабакамі рэгулярна ўдзельнічаюць у спаборніцтвах па службовай сабакагадоўлі, у тым ліку і міжнародных выставах, паказальных выступах, дзе неаднаразова займалі прызавыя месцы.

Так, па выніках удзелу ў Рэспубліканскіх выставах сабак па стане на студзень 2014 Кіналагічны цэнтр з'яўляецца ўладальнікам шасці чэмпіёнаў Рэспублікі Беларусь пароды бельгійская аўчарка, аднаго чэмпіёна Рэспублікі Беларусь пароды нямецкая аўчарка, аднаго чэмпіёна Рэспублікі Беларусь пароды сярэднеазіяцкая аўчарка, аднаго гранд чэмпіёна пароды бельгійская аўчарка, двух юных чэмпіёнаў пароды бельгійская аўчарка, сямі кандыдатаў у чэмпіёны пароды бельгійская аўчарка, васьмі кандыдатаў у чэмпіёны пароды нямецкая аўчарка, аднаго кандыдата ў чэмпіёны пароды лабрадор.

Кіналагічны цэнтр у галіне ветэрынарыі супрацоўнічае з УА "Віцебская Ордэна" Знак пашаны "Дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны». Ветэрынарныя спецыялісты цэнтра рэгулярна праходзяць стажыроўку на базе дадзенай установы. Пры распрацоўцы новых прэпаратаў Кіналагічны цэнтр прадастаўляе базу для правядзення навуковых работ.

Студэнты акадэміі ветэрынарнай медыцыны неаднаразова праходзілі практыку ў ветэрынарным пункце Кіналагічнага цэнтра.

Кіналагічны цэнтр цесна супрацоўнічае з кіналагічнымі структурамі краін Еўрасаюза.

У ліпені 2005 года кінолагі са Смаргоні праходзілі навучанне ў Кіналагічным цэнтры пагранічнай аховы Латвіі.

Па праграме сумеснага навучальнага трэнінгу ў траўні 2006 года група кінолагаў навучаліся ў кіналагічным цэнтры ў Байдкройцене (Аўстрыя), а візіт у адказ аўстрыйскіх спецыялістаў быў ажыццёўлены ў ліпені 2006 года. У ходзе візіту дэлегацыі на працягу тыдня на базе цэнтра кінолагамі з Аўстрыі праводзіліся заняткі са спецыялістамі-кінолагамі органаў пагранічнай службы.

У сакавіку 2008 года пагранічнікі прынялі ўдзел у навучальным семінары ў кіналагічным цэнтры крымінальнай паліцыі Германіі ў г.Блекедзе.

В 2013 году в рамках проекта «Повышение эффективности кинологических служб пограничных ведомств» по программе Европейского добрососедства и партнёрских отношений между Литвой, Латвией и Беларусью на базе Кинологического центра проводилось три международных семинара по розыскной, специальной и защитно-караульной службе. Специалистами-кинологами органов пограничной службы в период с 10 по 21 июня 2013 г. в рамках этого же проекта на базе кинологического центра Латвийской Республики (г. Резекне) проводился семинар по специальной службе.

У 2013 годзе ў рамках праекта "Павышэнне эфектыўнасці кіналагічных службаў пагранічных ведамстваў» па праграме Еўрапейскага добрасуседства і партнёрскіх адносін паміж Літвой, Латвіяй і Беларуссю на базе Кіналагічнага цэнтра праводзілася тры міжнародных семінары па вышуковай, спецыяльнай і ахоўна-вартавой службе. Спецыялістамі-кінолагамі органаў пагранічнай службы ў перыяд з 10 па 21 чэрвеня 2013 г. у рамках гэтага ж праекта на базе кіналагічнага цэнтра Латвійскай Рэспублікі (г. Рэзекне) праводзіўся семінар па спецыяльнай службе. Кіналагічны цэнтр у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь аказвае платныя паслугі арганізацыям (у тым ліку замежных дзяржаў) і грамадзянам па падрыхтоўцы спецыялістаў-кінолагаў, утрымання, дрэсіроўцы і ветэрынарным абслугоўванні сабак, ажыццяўляе продаж шчанюкоў і сабак службовых парод як юрыдычным, так і фізічным асобам. Атрыманыя грашовыя сродкі ад аказання паслуг ідуць на развіццё кіналогіі ў органах пагранічнай службы.

За час існавання Кіналагічнага цэнтра яго гасцямі былі кінолагі з Расіі, Украіны, Малдовы, Казахстана, Азербайджана, Арменіі, Туркменістана, Латвіі, Літвы, Фінляндыі, Германіі, Аўстрыі, дэлегацыі з Узбекістана, Францыі, Кітая, Саудаўскай Аравіі, Арабскіх Эміратаў.