.

Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Група матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння

Металічная назіральная вышка

назіральная вышка

Металічная назіральная вышка (МНВ) прызначана для візуальнага назірання за пэўнымі аб'ектамі, раёнамі і мясцовасцю на сваёй і сумежнай тэрыторыі, забяспечвае выкананне службовых задач у любое надвор'е і час сутак, абсталюецца прыборамі назірання і сродкамі сувязі, у залежнасці ад складанасці выкананых задач.
Канструкцыя МНВ складаецца з кратаванай металічнай башні, якая складаецца з пяці секцый, назіральнай пляцоўкі і крытай, ізаляванай кабінай.

Тэхнічныя характарыстыкі:
Маса МНВ - 8560 кг.
Габарыты назіральнай пляцоўкі - 4,0 × 4,23 м.
Плошча кабіны - 3,3 м2.
Вышыня паверхні назіральнай пляцоўкі - 25 м.
Габарыты апоры вышкі - 3,95 × 3,95 м.
Карысная маса назіральнай пляцоўкі - 2000 кг.