.

Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Група матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння

Барана дыскавая БДП-3

Барана дыскавая

Барана дыскавая БДП-3 прызначана для падтрымання кантрольна-следавай паласы ў працоўным стане шляхам разрыхлення грунту. Выкарыстоўваецца ў залежнасці ад мясцовых умоў і класа трактара-цягача ў комплексе з профільным агрэгатам або асобна.
Агрэгатуецца з трактарамі тыпу МТЗ, класа цягі 30 кн, якія маюць прычапную прыладу і гідраўлічную сістэму. Агрэгат ужываецца на грунтах 1-2 груп па цяжкасці распрацоўкі.

Тэхнічныя характарыстыкі:
  • Габарытныя памеры:
  • даўжыня - 3 260 мм, шырыня - 3000 мм, вышыня -1070 мм.
  • Вага - 1460 кг.
  • Глыбіня рыхлення - да 150 мм.
  • Шырыня паласы, якая апрацоўваецца за адзін праход - 3 м.