.

Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Пагранічная зона, паласа

Правілы наведвання пагранічнай зоны для жыхароў Рэспублікі Беларусь

Уезд у пагранзону

Беларусы і грамадзяне, якія маюць від на жыхарства ў Беларусі, пры знаходжанні ў пагранічнай зоне, абавязаны мець пры сабе і прад'яўляць па патрабаванню пагранічнікаў і міліцыі пашпарт (від на жыхарства) і квітанцыю аб выплаце дзяржпошліны, а непаўналетнія да 14 гадоў - пасведчанне аб нараджэнні або пашпарт (від на жыхарства). Дадзеныя асобы пры неабходнасці павінны патлумачыць прычыну знаходжання ў пагранічнай зоне. 


Дзяржпошліну плаціць не трэба тым, хто зарэгістраваны па месцы жыхарства або знаходжання ў населеных пунктах у межах пагранічнай зоны. Для гэтага вам пры сабе неабходна мець дакументы, якія сведчаць асобу і пацвярджаюць факт рэгістрацыі па месцы жыхарства (месцы знаходжання). 

Калі ў пагранічнай вёсцы пражываюць вашы сваякі, то для знаходжання ў дадзеным населеным пункце можна атрымаць адпаведную даведку ў сельсавеце. Важна ведаць, што наведванне родных і ваша знаходжанне ў лесе - розныя рэчы. 

Асобы, якім дазволена знаходжанне і перамяшчэнне ў пагранічнай зоне без выплаты дзяржаўнай пошліны

Як плаціць? 

Памер дзяржаўнай пошліны складае 0,2 базавай велічыні. Дзяржпошліна аплачваецца ў любым аддзяленні банка, які прымае плацяжы ад насельніцтва. Квітанцыя сапраўдная на працягу аднаго года з моманту плацяжу і з'яўляецца дакументам, які пацвярджае аплату дзяржаўнай пошліны. Яна дае права ўезду ў пагранічную зону на тэрыторыі ўсіх прыгранічных абласцей.

Рэквізіты на выплату дзяржпошліны 
на права знаходжання ў пагранічнай зоне

Правілы знаходжання ў пагранзоне 

Фізічным асобам, якія едуць праз пагранічную зону транзітам, дазваляецца ўезд (уваход), часовае знаходжанне і перамяшчэнне па рэспубліканскіх аўтамабільных дарогах, размешчаных у пагранічнай зоне, па дакументах, неабходным для ўезду ў Рэспубліку Беларусь і (або) выезду з Рэспублікі Беларусь. 

Фізічныя асобы, якія кіруюць у межах пагранічнай зоны механічнымі транспартнымі сродкамі, абавязаны таксама мець пры сабе: дакументы, прадугледжаныя заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.

У пагранічнай зоне забаронена:

 

  - Пакідаць механічныя транспартныя сродкі па-за населеных пунктаў, размешчаных у пагранічнай зоне, без паведамлення бліжэйшага аддзялення органаў пагранічнай службы. (Не пазней за 30 хвілін неабходна паведаміць аб месцы пакідання транспартнага сродку пагранічнікам);

 - Перамяшчаць і захоўваць у межах тэрыторыі пагранічнай зоны або пагранічнай паласы больш за 1000 цыгарэт, больш за 1000 грамаў тытуню або iншых тытунёвых вырабаў, за выключэннем юрыдычных асоб і ІП, якія маюць права на вядзенне гандлю тытунёвымі вырабамі або іх захоўванне.

Штраф за парушэнне заканадаўства складае ад 10 да 50 базавых велічынь з канфіскацыяй тавару. 

- Вырабляць, перапрацоўваць, захоўваць у межах пагранічнай зоны, перамяшчаць па ёй фізічнай асобай, якая не з'яўляецца індывідуальным прадпрымальнікам, больш за пяць літраў (пяці кілаграмаў) нехарчовай спіртаўтрымліваючай прадукцыі, больш за пяць літраў этылавага спірту, што атрымліваецца з харчовай сыравіны, больш за пяць літраў нехарчовага этылавага спірту, больш за дзесяць кілаграмаў тытунёвай сыравіны, а роўна продаж названых прадукцыі, спірту і сыравіны (незалежна ад аб'ёму).

Штраф за парушэнне заканадаўства складае ад 10 да 100 базавых велічынь з канфіскацыяй прадукцыі, а таксама абсталявання і сыравіны, якія выкарыстоўваюцца для іх вытворчасці (вырабу) альбо перапрацоўкі. 

У выпадку паломкі механічнага транспартнага сродку фізічная асоба, якая кіруе ім, і якая пражывае ў межах пагранічнай зоны, абавязана прыняць меры да яго эвакуацыі ў населены пункт па месцы пражывання, іншая фізічная асоба - за межы пагранічнай зоны. Ва ўсіх іншых выпадках выяўлены органамі пагранічнай службы транспартны сродак падлягае прымусовай адбуксіроўцы (эвакуацыі). 

КАМУ забаронены ўезд
або ўваход у  пагранічную зону?