.

Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Пагранічная зона, паласа

Правілы наведвання пагранічнай зоны для замежных грамадзян

Каб трапіць у пагранічную зону неабходныя:

  • сапраўдны пашпарт або іншы дакумент, прызначаны для выезду за граніцу (выдадзены адпаведнымі органамі дзяржаў грамадзянскай прыналежнасці альбо звычайнага месца жыхарства замежнікаў або асоб без грамадзянства або міжнароднымі арганізацыямі);

  • пропуск, выдадзены органамі пагранічнай службы.

Пропуск можа быць індывідуальны або групавы.  

Для атрымання пропуску неабходна аформіць заяву, да якой прыкласці:

  • дакумент для выезду за граніцу;

  • дакументы, якія пацвярджаюць мэту ўезду (запрашэнне, выклік на вучобу і іншыя);

  • дакумент, які пацвярджае выплату дзяржаўнай пошліны.

Тэрмін дзеяння пропуску не павінен перавышаць тэрмінаў дзеяння дакумента, які сведчыць асобу, і дазволу на часовае знаходжанне замежніка ў Рэспубліцы Беларусь.

Даведачныя тэлефоны па выдачы пропускаў
Форма заявы на ўезд у пагранічную зону для замежных грамадзян
Пералік рахункаў для аплаты дзяржпошліны

Пропускі выдаюцца замежным грамадзянам, якія дасягнулі 16-гадовага ўзросту. Уезд, часовае знаходжанне і перамяшчэнне ў пагранічнай зоне замежнікаў, якія не дасягнулі 16-гадовага ўзросту, дазваляецца толькі ў суправаджэнні паўналетніх, у пропускі якіх ўносяцца звесткі аб гэтых асобах.

Пропускі выдаюцца ў тэрмін не больш за пяць рабочых дзён з моманту рэгістрацыі заявы.

Пры наяўнасці пашпарта і пропуску замежныя грамадзяне маюць права свабодна перамяшчацца ў межах тэрыторыі, названай у пропуску.

Тэрмін дзеяння пропуску не павінен перавышаць тэрмінаў дзеяння дакумента, які сведчыць асобу, і дазволу на часовае знаходжанне замежніка ў Рэспубліцы Беларусь (візы).