.

Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Пагранічная зона, паласа

Пагранічная зона, паласа

Пагранічная зона - гэта ўчастак мясцовасці, што прылягае да Дзяржаўнай граніцы (у сярэднім на глыбіню да 30 км) у межах частцы тэрыторыі раёна, горада, пасёлка гарадскога тыпу, сельсавета і ўключае таксама частку вод пагранічных рэк, азёр і іншых паверхневых водных аб'ектаў, якія належаць Рэспубліцы Беларусь, а таксама размешчананыя ў гэтых водах астравы, прызначаны для ажыццяўлення аховы Дзяржаўнай граніцы.

Пагранічная паласа – гэта ўчастак мясцовасці, які прылягае да Дзяржаўнай граніцы (у сярэднім на глыбіню да 10 км), прызначаны для ўзвядзення (будаўніцтва) і падтрымання ў спраўным стане збудаванняў і аб'ектаў, неабходных для ажыццяўлення аховы Дзяржаўнай граніцы.

Пагранічны рэжым – гэта парадак уезду (уваходу), часовага знаходжання, перамяшчэння фізічных асоб і транспартных сродкаў (далей - уезд (уваход), часовае знаходжанне і перамяшчэнне) ў пагранічнай зоне і пагранічнай паласе, уліку, утрымання, плавання і знаходжання водных судоў ва ўнутраных водах Рэспублікі Беларусь (водах рэк, азёр і іншых паверхневых водных аб'ектаў, берагі якіх поўнасцю належаць Рэспубліцы Беларусь) у межах пагранічнай зоны і пагранічнай паласы, утрымання і выкарыстання ў пагранічнай зоне і пагранічнай паласе механічных транспартных сродкаў, якія не падлягаюць эксплуатацыі на дарогах, плывучых аб'ектаў і лятальных апаратаў, а таксама парадак ажыццяўлення гаспадарчай i iншай дзейнасцi ў пагранічнай зоне і пагранічнай паласе.

Межы пагранічнай зоны і пагранічнай паласы на тэрыторыі абласцей усталёўваюцца рашэннямі адпаведных абласных выканаўчых камітэтаў.


Межы пагранічнай зоны ў Гродзенскай вобласці

Межы пагранічнай зоны ў Брэсцкай вобласці

Межы пагранічнай зоны ў Гомельскай вобласці

Межы пагранічнай зоны ў Віцебскай вобласці


Межы пагранічнай зоны і пагранічнай паласы абазначаюцца адпаведнымі папераджальнымі знакамі:


Кантроль за ўездам (ўваходам), часовым знаходжаннем і перамяшчэннем у пагранічнай зоне і пагранічнай паласе фізічных асоб і транспартных сродкаў ажыццяўляецца органамі пагранічнай службы і ўнутраных спраў.