.

Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Смаргонская пагранічная група

Гістарычная даведка

Смаргонскі пагранічны атрад быў сфарміраваны па тэрытарыяльным прынцыпе на месцы дыслакацыі 84 Ашмянскага пагранічнага атрада. Смаргонскі пагранічны атрад утвораны на падставе Пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 562 ад 15 верасня 1992 года. Дзень стварэння часткі - 23 кастрычніка 1992 г.

Смаргонскі пагранічны атрад ахоўвае Дзяржаўную граніцу з Літоўскай Рэспублікай на ўчастку працягласцю 351,4 км. Кіраванне пагранічнага атрада і падраздзялення забеспячэння дыслакуюцца на базе былога ракетнага палка стратэгічнага прызначэння ў 7 км ад г. Смаргоні Гродзенскай вобласці. У склад пагранічнага атрада ўваходзілі 3 (тры) пагранічныя камендатуры: «Астравец», «Ашмяны», «Ліда». Першым начальнікам пагранічнага атрада быў прызначаны палкоўнік Маркоўкін Васіль Фёдаравіч.

Пасля яго на гэтай пасадзе знаходзіліся палкоўнік Караленка Аляксандр Іванавіч, палкоўнік Лігута Уладзімір Мікалаевіч, маёр Луцкевіч Васіль Васільевіч, падпалкоўнік Шасціракоў Георгій Васільевіч, падпалкоўнік Паляк Міхаіл Аляксеевіч, падпалкоўнік Страх Сяргей Анатольевіч.

31 снежня 1992 года пагранічнікі групы прынялі прысягу на вернасць Рэспублікі Беларусь.13 студзеня 1993 г. ваеннаслужачыя пагранічнага атрада выступілі на ахову Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь. Яны першымі выступілі на ахову дзяржаўнай граніцы: падпалкоўнікі Грыгарэнка С. М., Мічура В. П., Кавалёў А. Г., Какорэнка В. І., маёры Надточай В. В., Манераў Э. В., Лыскойт Г. Г., Валенцюкевіч В. З., Андронаў Л. І., капітаны Ляўда В. М., Ткачук А. В., Казаноўскі І. Н., Іванькоў А. М., Крахоцін Е. Ю, ст. лейтэнанты Дземідзенка В. Н. , Краўчынскі І. В.

Распараджэннем Старшыні ГК ПВ РБ № 034 ад 12 верасня 1997 г. у склад пагранічнага атрада ўвайшла пагранічная камендатура «Паставы» Полацкага пагранічнага атрада, а на базе пагранічнай камендатуры «Ліда» быў утвораны Лідскі пагранічны атрад. Такім чынам, з лістапада 1997 года ў склад пагранічнага атрада ўваходзяць пагранічныя камендатуры «Паставы», «Астравец», «Ашмяны». Працягласць участка Дзяржаўнай граніцы складае 242,7 км, з іх: воднага - 6,5 км.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 321 ад 04.06.1997 года 9 мая 1998 года пагранічнаму атраду ўручаны Баявы Сцяг часткі. Ад імя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Баявы Сцяг уручыў першы намеснік Старшыні Дзяржаўнага камітэта Пагранічных войскаў - начальнік штаба генерал - маёр Я. Кавалёў.

Загадам Камандуючага Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь № 182 ад 05.07.1996 года ў спісы часткі ганаровым пагранічнікам залічаны палкоўнік запасу Маліеў Васіль Гаўрылавіч. Васіль Гаўрылавіч нарадзіўся 23 красавіка 1915 г (памёр 28 жніўня 2006 года ў г. Мінску) у вёсцы Дзярэзаватае Варонежскай вобласці ў сям'і селяніна. У 1935 годзе закончыў Расошынскі педагагічны тэхнікум. У гэтым жа годзе па пуцёўцы камсамола прызваны ў 15-ы кавалерыйскі полк у Казахстане. З 1936 па 1939 год быў курсантам Харкаўскага кавалерыйскага пагранічнага вучылішча. Са студзеня 1939 года праходзіў службу ў Беларускім пагранічным атрадзе. Прымаў удзел у вызваленні Заходняй Беларусі. Вайну сустрэў на пасадзе начальніка 4-й пагранічнай заставы Шчучынскай пагранічнай камендатуры 87 Ломжынскага пагранічнага атрада. Прымаў удзел у абароне Слоніма, Ваўкавыска, Смаргоні, Мінска, Масквы ў в. Крукава, у наступальнай аперацыі Чырвонай Арміі "Баграціён". У ліпені 1944 адкліканы з дзеючай арміі на Украіну. Службу праходзіў у 2 пага г. Уладзімір - Валынскі. З 1945 па 1948 г. - слухач ваеннай акадэміі ім. Фрунзе. З 1948-1951гг. - камендант пагранічнай камендатуры Уладзімір - Валынскага пага. З 1951-1955 гг. - намеснік начальніка пагранічнай школы ў г. Маскве. З 1955-1960 гг. - выкладчык Алма - атынскай пагранічнага вучылішча.

Загадам Старшыні ГК ПВ РБ ад 8.12.2000 года № 087 створана пагранічная застава «Лынтупы». 22 снежня 2000 года ва ўрачыстай абстаноўцы ў населеным пункце «Лынтупы» адкрылася пагранічная застава «Лынтупы». Застава добраўпарадкавана і забяспечана ўсім неабходным для жыццядзейнасці асабістага складу. Ваеннаслужачыя тэрміновай службы размяшчаюцца ў пакоях па 2-4 чалавекі.

Сем'і афіцэраў і прапаршчыкаў размяшчаюцца ў добраўпарадкаваных двухпавярховых катэджах. Застава цалкам аўтаномная. Тэхніка ўся новая, размешчана ў боксах.

1 студзеня 2001 г. пагранічнікі заставы выступілі на ахову дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь. 28 мая Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 215 пагранічнай заставе «Лынтупы» прысвоена імя Героя Савецкага Саюза яфрэйтара С. С. Пусцельнікава. 22 чэрвеня 2003 года ва ўрачыстай абстаноўцы была адкрыта мемарыяльная дошка.

У лістападзе 2003 года ўведзена ў строй пагранічная камендатура "Гудагай", размешчаная ў н. п. Гудагай.

У кастрычніку 2005 года была ўведзена ў эксплуатацыю пагранічная застава «Лоша».

У пагранічным атрадзе праходзяць і праходзілі службу 23 ваеннаслужачых, якія выконвалі інтэрнацыянальны абавязак у Афганістане.

За дасягнутыя поспехі ва ўкараненні ў практыку новых форм і спосабаў аховы Дзяржаўнай граніцы 26 мая 1996 года пагранічны атрад узнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Па выніках 1999 г. пагранічны атрад заняў 3-е месца ў сістэме органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь. З 2006 па 2009 год вайсковая часць стабільна займае 1-е месца ў сістэме органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 313-з ад 16.06.2009 года Смаргонскі пагранічны атрад перайменаваны ў Смаргонскую пагранічную групу.