.

Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Полацкі пагранічны атрад

Гістарычная даведка

З набыццём суверэнітэту перад Рэспублікай Беларусь устала неабходнасць абароны яе інтарэсаў на дзяржаўнай граніцы. З гэтай мэтай 15 верасня 1992 г. Вярхоўным Саветам Рэспублікі Беларусь была прынята Пастанова № 562 аб стварэнні пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь і пагранічных частак на прыбалтыйскім кірунку.

24 верасня 1992 г. Камандуючым пагранічнымі войскамі Рэспублікі Беларусь быў падпісаны загад "Аб зацвярджэнні штата Полацкага пагранічнага атрада”.

Атрад фармаваўся ў ваенным гарадку Ветрына Полацкага раёна на базе няштатнай групы кіравання і камплектаваўся афіцэрамі і прапаршчыкамі - пагранічнікамі, пераведзенымі з іншых рэгіёнаў былога Савецкага Саюза, афіцэрамі і прапаршчыкамі Міністэрства Абароны Рэспублікі Беларусь. Пагранічныя камендатуры былі сфарміраваны ў г. Верхнядзвінск, в. Купчэлі Браслаўскага раёна і ў г. Паставы. Перад пагранічнікамі была пастаўлена задача забяспечыць ахову граніцы на ўчастку з Латвійскай і Літоўскай Рэспублікамі.

Ужо з 1 лютага 1993 г. падраздзялення пагранічнага атрада заступілі на ахову Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь.У гэты перыяд абстаноўка на граніцы рэспублікі ўвесь час дынамічна змянялася. Кантрабандысты стараліся выкарыстоўваць любыя шчыліны для сваёй незаконнай дзейнасці. Іх саюзнікамі былі недасканаласць заканадаўства, адсутнасць інжынернага абсталявання на граніцы. Воінам у зялёных фуражках даводзілася літаральна на хаду адшукваць найбольш эфектыўныя спосабы і метады аховы граніцы. Нягледзячы ні на што пагранічнікам удалося своечасова прыкрыць участкі граніцы, якія апынуліся неабароненымі пасля распаду СССР, забяспечыць іх надзейную ахову. Сёння Полацкі пагранічны атрад ахоўвае ўчастак граніцы з Латвійскай Рэспублікай і Літоўскай Рэспублікай працягласцю каля 271 кіламетраў, працягласць беларуска-латвійскага ўчастка складае больш за 172 км, з Літоўскай Рэспублікай - 98 км.

За мінулы час шмат што змянілася на граніцы. Яе ахоўваюць 2 аддзелы пагранічнай службы, у склад якіх уваходзяць 4 пагранічныя заставы, 5 пагранічных пастоў, 4 аддзяленні пагранічнага кантролю.