.

Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Група сувязі і забеспячэння

Гістарычная даведка

27 студзеня 1992 года Загадам Старшыні камітэта па ахове Дзяржаўнай граніцы СНД № 08 зацверджаны першы штат вайсковай часткі. Згодна з ім, у складзе аператыўнай групы «Беларусь» была сфарміравана асобная рота сувязі пагранічных войскаў з месцам дыслакацыі ў горадзе Мінску з прысваеннем умоўнага нумара 2007. 

Фарміраванне вайсковай часткі адбывалася на аснове вузла сувязі 130 Асобнага батальёна сувязі Заходняга пагранічнага акругі Пагранічных войскаў КДБ СССР (вайсковая часць 2428-А). Размяшчаўся асабісты склад роты сувязі ў пакоі № 417 адміністрацыйнага будынка Галоўнага Упраўлення Пагранічных войскаў па вуліцы Валадарскага, 24. У перыяд з 1993 па жнівень 1995 г. вайсковая частка дыслакавалася ў горадзе Дзяржынск. Са жніўня 1995 года месцам дыслакацыі вайсковай часці 2007 становіцца пасёлак Сосны Мінскага раёна, дзе мы знаходзімся і сёння.

У адпаведнасці з указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 чэрвеня 1997 г. № 321 Першаму асобнага батальёну сувязі ўручаны Баявы сцяг часткі. Ад імя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Паўлоўскі А.А. ўручыў яго 27 студзеня 1998 года. На падставе ўказа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 чэрвеня 2009 г. № 313, у сувязі з пераходам на новую арганізацыйна-штатную структуру Першы Асобны Батальён сувязі перайменаваны ў Цэнтральны Вузел Сувязі. 

Вайсковая часць 2054 сваю гісторыя пачала гэтак жа з 1992 года. Першапачаткова гэта была рота аховы і забеспячэння пры Галоўным Упраўленні пагранічных войскаў пры Савеце Міністраў БССР. У 1994 годзе была сфарміравана камендатура забеспячэння пры Галоўным Упраўленні пагранічных войскаў пры Савеце Міністраў БССР, у склад якой уваходзіла ўсё тая ж рота аховы і забеспячэння і выконвала тыя ж функцыі. У ходзе рэарганізацыі дзяржаўных органаў кіравання 11 студзеня 1997 г. у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Аб сістэме рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь», Галоўнае ўпраўленне пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь было ператворана ў Дзяржаўны камітэт пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь. І таму камендатура забеспячэння пры Галоўным Упраўленні пагранічных войскаў пры Савеце Міністраў БССР была перайменаваная ў камендатуру забеспячэння Дзяржаўнага камітэта пагранічных войскаў і перайшла на новы штат, у склад якой увайшлі каменданцкая і аўтамабільная роты, узвод забеспячэння, медыцынскі пункт. У 2009 годзе Указам Прэзідэнта была арганізавана асобная вайсковая частка - вайсковая часць 2054 - цэнтр забеспячэння Дзяржаўнага пагранічнага камітэта. У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 538-с ад 2014/11/18 года шляхам зліцця Цэнтральнага вузла сувязі і Цэнтра забеспячэння Дзяржпагранкамітэта ўтворана Група сувязі і забеспячэння.