.

Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Гродзенская пагранічная група

Гістарычная даведка

Фарміраванне Гродзенскага пагранічнага атрада пачалося 24 мая 1944 года ў смаленскіх лясах, калі Савецкая Армія наносіла вырашальныя ўдары па войскам нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Савецкая дзяржаўная граніца на Захадзе, вераломна парушаная гітлераўскімі войскамі 22 чэрвеня 1941, была адноўлена на ўсім працягу ад Чорнага да Барэнцава мора.

На працягу 10 дзён фарміраванне атрада было скончана. Каля 2-х месяцаў ішла напружаная вучоба і падрыхтоўка атрада да выхаду на ахову Дзяржаўнай граніцы СССР.

28 ліпеня 1944 года пагранічны атрад у поўным складзе выступіў са станцыі Смаленск да месца пастаяннай дыслакацыі і 5 жніўня прыбыў на станцыю Гродна. Праз суткі асабісты склад камендатур і застаў выступілі ў раён праходжання дзяржаўнай граніцы.

19 жніўня пагранічнікі ўсіх застаў выйшлі на ахову Дзяржаўнай граніцы СССР.

3 кастрычніка 1944 г. атраду быў уручаны Баявы Чырвоны Сцяг і Грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР - як выраз поўнай баявой гатоўнасці часткі выканаць ганаровую баявую задачу - пільна і надзейна ахоўваць дзяржаўную граніцу нашай Вялікай Радзімы.

Дзень уручэння Сцяга часткі - абвешчаны гадавым святам пагранічнага атрада.

Гістарычнай падзеяй стала дата 3 кастрычніка 1998 года. Ва ўрачыстай абстаноўцы Гродзенскаму пагранічнаму атраду быў уручана новы Баявы Сцяг часткі.

У канцы 2009 года ў выніку рэфармавання Гродзенскі пагранічны атрад быў перайменаваны ў Гродзенскую пагранічную групу.

Сёння на ўчастку Гродзенскай пагранічнай групы размешчана 14 пагранічных застаў, аддзел пагранічнай службы «Парэчча», а таксама 5 аддзяленняў пагранічнага кантролю "Брузгі", "Гродна", "Прывалка", "Бераставіца" і "Свіслач".