Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржаўны пагранічны камітэт

Kіруючы склад

Лапо Анатоль Пятровіч

Старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь

Лапо Анатоль Пятровіч

Генерал-маёр

Нарадзіўся ў 1963 годзе ў в. Кулакоўка Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці. 

У 1986 годзе скончыў Галіцынскае Вышэйшае пагранічнае ваенна-палітычнае вучылішча КДБ СССР імя К. Я. Варашылава і ў 2001 г. - Акадэмію Федэральнай пагранічнай службы Расійскай Федэрацыі. 

У перыяд з 1981 па 1992 гг. праходзіў службу ў Чырванасцяжнай Закаўказскай пагранічнай акрузе КДБ СССР на розных пасадах: ад радавога тэрміновай службы, намесніка начальніка пагранічнай заставы, начальніка пагранічнай заставы да намесніка каменданта - начальніка штаба пагранкамендатуры. 

У перыяд з 1992 па 2008 год праходзіў службу на розных пасадах у Смаргонскім пагранічным атрадзе.

З 2004 па 2008 гг. кіраваў Смаргонскім пагранічным атрадам, які дамогся ганаровага звання «Перадавая частка органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь».

У 2008 годзе прызначаны на пасаду намесніка начальніка галоўнага аператыўнага ўпраўлення Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі.

Са жніўня 2008 года па снежань 2016 года - намеснік Старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2016 г. № 505 прызначаны на пасаду Старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Узнагароджаны шэрагам дзяржаўных узнагарод СССР і Рэспублікі Беларусь, у ліку якіх медаль «За баявыя заслугі» і ордэн «За службу Радзіме» ІІІ ступені. 

Выхоўвае дзвюх дачок.


Буткевіч Ігар Яўгенавіч

Першы намеснік Старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь

Буткевіч Ігар Яўгенавіч

Генерал-маёр

Нарадзіўся ў 1969 годзе ў д. Ракаўцы Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. 

У 1990 годзе скончыў з адзнакай Рыжскае вышэйшае ваенна-палітычнае вучылішча і ў 2001 годзе - камандна-штабны факультэт Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь.

1990 - 1994 гг. - праходзіў службу на афіцэрскіх пасадах у Ваенна-касмічных сілах на касмадроме "Байканур". 

У перыяд з 1994 па 1999 гг. праходзіў службу ў Смаргонскім пагранічным атрадзе на розных пасадах: ад камандзіра каменданцкага ўзвода, камандзіра каменданцкай роты, да начальніка агнявой падрыхтоўкі.

2001 - 2002 гг. - старшы афіцэр у Дзяржаўным камітэце пагранічных войскаў. 

2002 - 2007 гг. - праходзіў службу ў Полацкім пагранічным атрадзе на пасадах: намесніка начальніка штаба, першага намесніка начальніка пагранічнага атрада - начальніка штаба. 

2007 - 2009 гг. - начальнік Пінскага пагранічнага атрада.

З 2009 па 2013 г. кіраваў Гродзенскай пагранічнай групай, якая па выніках 2011, 2012 і 2013 гадоў лічылася лепшым злучэннем у органах пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь. 

У 2010 - 2014 гг з'яўляўся дэпутатам Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 красавіка 2013 г. № 173 прызначаны на пасаду першага намесніка Старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта - начальніка галоўнага аператыўнага ўпраўлення. 

У 2014 годзе прысвоена класная кваліфікацыя "майстар".

У 2015 годзе скончыў з адзнакай установу адукацыі "Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь", факультэт Генеральнага Штаба Узброеных Сіл па спецыяльнасці "Дзяржаўнае і ваеннае кіраванне".

З мая 2014 гг. - першы намеснік Старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Узнагароджаны ордэнам "За службу Радзіме" III ступені, медалямі «За бездакорную службу» I, II, III ступені і Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.  

Жанаты, выхоўвае дзвюх дачок.


Маісеенка Уладзімір Рыгоравіч

Намеснік Старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь

Маісеенка Уладзімір Рыгоравіч

Генерал-маёр

Нарадзіўся ў 1964 годзе ў горадзе Гродна. У 1985 годзе скончыў Галіцынскае вышэйшае ваенна-палітычнае пагранічнае ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі Чырвонасцяжнае вучылішча КДБ СССР імя К.Я.Варашылава, у 1997 годзе скончыў Акадэмію ФПС Расійскай Федэрацыі.

Праходзіў службу на розных афіцэрскіх пасадах: ад намесніка начальніка пагранічнай заставы да начальніка ўпраўлення Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь.

У 2010-2014 гг. узначальваў дзяржаўную ўстанову адукацыі «Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь».

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 мая 2014 года № 190 прызначаны на пасаду намесніка Старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь.

За поспехі ў службе ўзнагароджаны медалямі «За бездакорную службу» I, II і III ступені, "За адзнаку ў ахове Дзяржаўнай граніцы СССР», «За адзнаку ў воінскай службе».

Жанаты, выхоўвае сына і дачку.


Печань Ігар Мікалаевіч

Намеснік Старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларус

Печань Ігар Мікалаевіч

Генерал-маёр

Нарадзіўся 1 мая 1965 года ў горадзе Смаленску РСФСР.У 1986 г. скончыў Харкаўскае гвардзейскае вышэйшае танкавае каманднае вучылішча, у 1995 г. - ваенную акадэмію бранятанкавых войскаў імя Р. Я. Маліноўскага, у 2009 г. - ваенную акадэмію Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі.

Службу праходзіў у Групе Савецкіх Войскаў у Германіі, Забайкальскай ваеннай акрузе, Узброеных Сілах РБ. Перад прызначэннем на сапраўдную пасаду службу праходзіў на пасадзе намесніка начальніка факультэта Генеральнага штаба Узброеных Сіл па вучэбнай і навуковай працы.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28.02.2012 года № 387 прызначаны на пасаду намесніка Старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь - начальніка галоўнага ўпраўлення рэжыму і арганізацыйнага забеспячэння.

Жанаты, выхоўвае дзвюх дачок.