.

Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржаўны пагранічны камітэт

Дзяржаўны пагранічны камітэт Рэспублікі Беларусь

220050, г. Мінск, вул. Валадарскага, 24  
Дзяржаўны пагранічны камітэт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, які праводзіць дзяржаўную пагранічную палітыку, забяспечвае пагранічную бяспеку, ажыццяўляе рэгуляванне кіраванне ў гэтай сферы, каардынуе дзейнасць дзяржаўных органаў і іншых арганізацый у галіне правядзення дзяржаўнай пагранічнай палітыкі і забеспячэння пагранічнай бяспекі.

Колькасць ваеннаслужачых і грамадзянскага персаналу Дзяржпагранкамітэта усталёўваецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

У сваёй дзейнасці Дзяржпагранкамітэт кіруецца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, заканадаўчымі актамі, якія рэгулююць пытанні ў галіне дзяржаўнай пагранічнай палітыкі і забеспячэння пагранічнай бяспекі,  гэтым Палажэннем, iншымi актамi заканадаўства.

Дзяржпагранкамітэт з'яўляецца юрыдычнай асобай, мае сапраўднае і ўмоўнае найменне, пячатку з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і са сваім найменнем, сцяг і  геральдычны знак  — эмблему.

Маёмасць Дзяржпагранкамітэта з'яўляецца ўласнасцю Рэспублікі Беларусь і  замацоўваецца за ім на праве аператыўнага кіравання.  

Дзяржпагранкамітэт з'яўляецца органам пагранічнай службы і ўзначальвае адзіную сістэму органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь (далей — органы пагранічнай службы).  

Дзяржпагранкамітэт складаецца з галоўных упраўленняў, упраўленняў, аддзелаў, сектараў (груп), службаў (на правах сектараў (груп)).  

Фінансаванне дзейнасці Дзяржпагранкамітэта ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, а таксама іншых крыніц, прадугледжаных заканадаўствам. 

загрузка карты...