.

Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Брэсцкая Чырванасцяжная пагранічная група імя Ф.Э. Дзяржынскага

Гістарычная даведка

28 мая 1918 года падпісаны Дэкрэт Савета народных камісараў РСФСР аб заснаванні пагранічнай аховы. 

24 лютага 1924 года загадам АДПУ ўсталёўвалася новая арганізацыйная структура пагранічных войскаў: застава, камендатура, атрад, акруга.   

 

Былі створаны пагранічныя акругі, у тым ліку Заходні (пазней Беларускі), Украінскі, Крымскі. У Беларусі былі створана 7 атрадаў: 12-ы Бігосаўскі, 13-ы Полацкі, 14-ы Плешчаніцкі, 15-ы Заслаўскі, 16-ы Койданаўскі, 17-ы Цімкавіцкі і 18-ы Жыткавіцкі.

З гісторыі 17-га Чырванасцяжнага пагранічнага атрада

19 студзеня 1918 г. у г. Ельня былой Смаленскай губерні было пачата фарміраванне 2-га Заходняга стралковага батальёна 8-й стралковай дывізіі, асноўнай задачай якога з'яўлялася падрыхтоўка маладых чырвонаармейцаў для папаўнення дзеючых частак на франтах грамадзянскай вайны.

Май 1919 г. - батальён быў перайменаваны ў 1-ы запасны стралковы полк.

Студзень 1920 - 1-ы запасны стралковы полк быў перайменаваны ў 13-ы запасны стралковы полк.

Чэрвень 1921 г. - з заканчэннем грамадзянскай вайны і пераходам арміі на мірнае становішча полк быў перайменаваны ў 164-ы стралковы полк 55-й асобнай брыгады войскаў унутранай аховы рэспублікі. Задача палка - нясенне аховы чыгунак і барацьба з бандытызмам. Штаб дыслакаваўся ў г. Гомелі.

Чэрвень 1922 г. - 164-ы стралковы полк перафармаваны ў 2-і пагранічны полк з задачай аховы Заходніх граніц. Штаб палка дыслакаваўся ў г. Слуцку.

Студзень 1923 - 2-і пагранічны полк перафармаваны ў 8-ы асобны пагранічны батальён.

Сакавік 1923 - 8-ы асобны пагранічны батальён перафармаваны ў 14-ы асобны пагранічны батальён.

Ліпень 1923 г. - 14-ы асобны пагранічны батальён з г. Слуцка пераводзіцца ў м. Цімкавічы.

18 сакавіка 1924. - 14-ы асобны пагранічны батальён перайменаваны ў 14-ы пагранічны атрад.

25 студзеня 1925 г. - 14-ы пагранічны атрад перайменаваны ў 17-ы пагранічны атрад. Месца дыслакацыі атрада - м. Цімкавічы Капыльскага раёна Мінскай вобласці. 

15 студзеня 1932 года Пастановай Прэзідыума ЦВК БССР пагранічныя войскі АДПУ БССР узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга БССР. 

14 лютага 1936 за гераічную службу па ахове заходніх граніц Радзімы 17-ы пагранічны атрад узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга. 

17 студзеня 1939 г. у выніку вызвалення Заходняй Беларусі 17-ы Чырванасцяжны Цімкавіцкая пагранічны атрад перадыслакаваны ў г. Брэст, дзе прыняў пад ахову ўчастак Дзяржаўнай граніцы па рацэ Заходні Буг працягласцю 182 км.

22 чэрвеня 1941 г. - вераломны напад фашысцкай Германіі на Савецкі Саюз. Удзел пагранічнікаў атрада ў першых баях на граніцы.

З 30 верасня па 8 кастрычніка 1941г. 17-ы Чырванасцяжны пагранічны атрад у раёне г. Харкава перафармаваны ў пагранічны полк па ахове тылу дзеючай арміі.

9 верасня 1944 у баях за вызваленне горада і крэпасці Ізмаіл загадам Вярхоўнага Галоўнакамандуючага Чырванасцяжнаму пагранічнаму палку прысвоена найменне «Ізмаільскі».

15 кастрычніка 1945г. 17-ы Чырванасцяжны пагранічны полк быў расфармаваны (г. Грац - Аўстрыя).

З гісторыі Чырванасцяжнага пагранічнага атрада ім. Ф. Э. Дзяржынскага

З 25 красавіка па 1 мая 1944 года распараджэннем Галоўнага Упраўлення пагранічных войскаў НКУС на ўсход ад г. Чыты ў раёне возера Кенон і станцыі Кадала з асабістага складу частак Забайкальскай пагранічнай акругі быў сфармаваны асобны пагранічны атрад для адпраўкі на заходні ўчастак Дзяржаўнай граніцы СССР, у раён г. Брэста. 

1 мая 1944 года - Дзень нараджэння часткі. 

15 жніўня 1944 пагранічны атрад прыбыў у г. Брэст і прыступіў да аховы дзяржаўнай граніцы.

11 верасня 1944 г. ад імя Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР атраду быў уручаны Баявы Сцяг.

2 жніўня 1946 г. Загадам Міністра Унутраных спраў СССР № 307 імя Аляксандра Абрамавіча Завідава прысвоена 9-й заставе 15-га пагранічнага атрада (з 1947 года ўчастак расфармаванага 15-га пагранічнага атрада перададзены пад ахову Брэсцкаму атраду. Сёння імя Аляксандра Абрамавіча Завідава носіць 15-я пагранічная застава).

30 мая 1958 года Пастановай Савета Міністраў СССР 11-й пагранічнай заставе Брэсцкага пагранічнага атрада прысвоена імя лейтэнанта Андрэя Мітрафанавіча Кіжаватава.

6 мая 1965 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Андрэю Мітрафанавічу Кіжаватаву прысвоена званне Героя Савецкага Саюза (пасмяротна). 

13 верасня 1967 г. Пастановай Савета Міністраў БССР № 311 8-й пагранічнай заставе Брэсцкага пагранічнага атрада прысвоена імя нам. палітрука Івана Пятровіча Бяляева. 

19 верасня 1967г. Брэсцкаму пагранічнаму атраду за дасягнутыя высокія паказчыкі ў службе, баявой і палітычнай падрыхтоўцы Пастановай Савета Міністраў БССР № 317 прысвоена ганаровае найменне «Імя Фелікса Эдмундавіча Дзяржынскага». 

20 кастрычніка 1967г. за заслугі ў справе абароны Савецкай Радзімы і дасягнутыя высокія вынікі ў баявой і палітычнай падрыхтоўцы ў гонар 50-годдзя Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі ЦК КПСС, Прэзідыум Вярхоўнага Савета і Савета Міністраў СССР узнагародзілі Брэсцкі пагранічны атрад Памятным Сцягам і пакінулі яго на вечнае захоўванне як сімвал воінскай доблесці і славы. 

12 сакавіка 1968 г. Пастановай Савета Міністраў БССР 2-й пагранічнай заставе Брэсцкага пагранічнага атрада прысвоена імя Рыгора Ільіча Кафанава.

6 мая 1968 года апублікаваны Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР аб узнагароджанні малодшага сяржанта Аляксея Аляксандравіча Новікава ордэнам Айчыннай вайны I-й ступені (пасмяротна).

27 мая 1968 года апублікаваны Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР аб узнагароджанні яфрэйтара Аляксандра Абрамавіча Завідава ордэнам Айчыннай вайны I-й ступені (пасмяротна). 

31 мая 1968 года Пастановай Савета Міністраў БССР пагранічнай заставе «Дамачава» Брэсцкага пагранічнага атрада прысвоена імя героя-пагранічніка Аляксея Аляксандравіча Новікава. 

30 красавіка 1975 г. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР за заслугі ва ўзброенай абароне сацыялістычнай Радзімы, поспехі ў забеспячэнні аховы граніцы СССР і ў сувязі з 30-годдзем Перамогі Савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне Брэсцкі пагранічны атрад узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга.

14 снежня 1994 года Брэсцкі Чырванасцяжны пагранічны атрад імя Ф. Э. Дзяржынскага наведаў першы Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка. На падставе Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 419 ад 31 лiпеня 1997 года «Аб мерах па ўзмацненню дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь» і загаду Старшыні дзяржаўнага камітэта пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь № 079 ад 29 верасня 1997 года Чырванасцяжны пагранічны атрад імя Ф. Э. Дзяржынскага і атрад пагранічнага кантролю "Брэст" рэарганізаваны ў Чырванасцяжную пагранічную групу імя Ф. Э. Дзяржынскага з месцам дыслакацыі ў г. Брэсце.

20 мая 1998 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аддзяленню пагранічнага кантролю «Буг» прысвоена імя Варлама Міхайлавіча Кублашвілі. 

24 чэрвеня 2001 г. адкрыта першая чарга мемарыяльнага комплексу Героям «Вартавым граніц». 9 мая 2003 года адкрыта другая чарга мемарыяла. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 712 ад 4 снежня 2001 года 5-й пагранічнай заставе Брэсцкай Чырванасцяжнай пагранічнай групы прысвоена імя Героя Савецкага Саюза Івана Пятровіча Барсукова.

З гісторыі АПАГК «Брэст»

15 жніўня 1944 г. на базе Брэсцкага пагранічнага атрада быў выстаўлены КПП № 2 "Чыгуначны" на станцыі Брэст – Цэнтральны.

28 жніўні 1944 Ваенны савет Беларускага фронту прыняў пастановы «Аб пагранічным рэжыме ў раёнах пагранічнай лініі» і «Аб парадку пропуску праз пагранічную лінію воінскіх часцей і падраздзяленняў, грузаў і аўтатранспарту».

24 мая 1945 года Загадам НКУС СССР КПП № 2 "Чыгуначны" быў рэарганізаваны ў асобны кантрольна-прапускны пункт «Брэст». Дзень 24 мая штогод адзначаўся як дзень стварэння часці.

14 ліпеня 1953 года Загадам МУС СССР № 502 на АКПП «Брэст» сфармаваны стралковы батальён у складзе 3-х рот. 

15 кастрычніка 1963 г. на станцыі Высока-Літоўск згодна загаду № 005 начальніка Заходняй акругі ПВ КДБ сфармавана грузавое аддзяленне «Голя» ў складзе 35 чалавек. 

21 снежня 1967 г. Загадам Старшыні КДБ Саюза ССР за дасягнутыя поспехі ў баявой і палітычнай падрыхтоўцы і ў сувязі з 50-годдзем УНК-КДБ АКПП «Брэст» узнагароджаны памятным медалём 50-гадоў УНК-КДБ.

13 снежня 1972 года Пастановай ЦК КПСС, Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР, Савета Міністраў СССР № 845/285 за высокія паказчыкі ў баявой і палітычнай падрыхтоўцы, дасягнутыя ў сацыялістычным спаборніцтве, і ў азнаменаванне 50-годдзя абвяшчэння Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік АКПП «Брэст» Чырванасцяжнага ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга БССР Заходняга пагранічнага акругі Камітэта Дзяржаўнай Бяспекі пры Савеце Міністраў СССР узнагароджаны Юбілейным ганаровым знакам.

У чэрвені 1976 г. у адпаведнасці з загадам начальніка ГУПВ КДБ СССР на АКПП «Брэст» праведзена рэарганізацыя: расфармаваны стралковы батальён і створаны 4 пасажырскіх аддзяленні, 6 – грузавых і 1 аўтадарожнае аддзяленне - «Варшаўскі мост». У кастрычніку 1977 Асобны КПП "Брэст" за першае месца ў сацыялістычным спаборніцтве сярод КПП пагранічных войскаў Саюза ССР узнагароджаны пераходным Чырвоным Сцягам Ваеннага Савета пагранічных войскаў КДБ СССР. 

28 мая 1978 года Загадам начальніка Галоўнага ўпраўлення Пагранічных войскаў СССР у азнаменаванне 60-годдзя пагранічных войскаў КДБ пры Савеце Міністраў СССР АКПП «Брэст» узнагароджаны памятным медалём «60 гадоў Пагранічных войскаў КДБ СССР». 

У кастрычніку 1979 АКПП «Брэст» узнагароджаны пераходным Чырвоным Сцягам Ваеннага Савета войскаў Чырванасцяжнай ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга БССР Заходняй пагранічнай акругі КДБ СССР за дасягнутыя вынікі ў вучобе, дысцыпліне, ахове дзяржаўнай граніцы СССР. 

У кастрычніку-снежні 1980 г. за дасягнутыя поспехі ў вучобе, дысцыпліне, забеспячэнні надзейнай аховы граніцы ў перыяд правядзення на тэрыторыі СССР XXII Алімпійскіх гульняў АКПП «Брэст» узнагароджаны: пераходным Чырвоным Сцягам Ваеннага Савета пагранічных войскаў КДБ СССР; Пераходзячым Чырвоным Сцягам Ваеннага Савета войскаў КЗПА КДБ СССР; Пераходзячым Чырвоным Сцягам ЦК КПБ, Савета Міністраў БССР, ЦК Ленінскага Камуністычнага Саюза Моладзі Беларусі; Пераходзячым Чырвоным Сцягам ЦК ВЛКСМ.

У лістападзе 1983 г. за высокія паказчыкі ў ахове дзяржаўнай граніцы СССР, дасягнутыя вынікі ў баявой і палітычнай падрыхтоўцы АКПП «Брэст» узнагароджаны пераходным Чырвоным Сцягам ЦК КПБ, Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР, Савета Міністраў БССР. У красавіку 1985 г. у адпаведнасці з Загадам начальніка КЗПА на АКПП «Брэст» напярэдадні XII Сусветнага фестывалю моладзі і студэнтаў адкрыта грузавое аўтамабільнае аддзяленне «Казловічы». 

У жніўні 1985 камсамольская арганізацыя АКПП «Брэст» за актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні XII Сусветнага фестывалю моладзі і студэнтаў у г. Маскве ўзнагароджана знакам ЦК ВЛКСМ і Савецкага падрыхтоўчага камітэта. 

8 ліпеня 1992 г. Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 181 ад 2 красавіка 1992 года, Загадам Камандуючага пагранічнымі войскамі Республікі Беларусь № 018 ад 8 ліпеня 1992 года "Аб рэарганізацыі АКПП “Брэст” Асобны КПП "Брэст" рэарганізаваны ў Атрад пагранічнага кантролю "Брэст" пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь.

21 студзеня 1995 Загадам Камандуючага ПВ РБ адкрыты пункт пропуску «Дамачава» АПАГК «Брэст».

25 снежня 1996 г. АПАГК «Брэст» узнагароджаны пераходным вымпелам і граматай Камандуючага ПВ РБ «Лепшай часткі Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь па выніках аператыўна-службовай дзейнасці за год».

5 ліпеня 1997 г. Загадам Камандуючага пагранічнымі войскамі Рэспублікі Беларусь № 182 ганаровы грамадзянін г. Брэста ст. прапаршчык у адстаўцы Кублашвілі Варлам Міхайлавіч залічаны «Ганаровым пагранічнікам» у аддзел пагранічнага кантролю "Брэст".

З гісторыі Чырванасцяжнай пагранічнай групы ім. Ф. Э. Дзяржынскага

На падставе Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 419 ад 31 лiпеня 1997 года «Аб мерах па ўзмацненню аховы Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь» і загада Старшыні Дзяржаўнага камітэта пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь № 079 ад 29 верасня 1997 года - Чырванасцяжны пагранічны атрад імя Ф. Э. Дзяржынскага і атрад пагранічнага кантролю "Брэст" рэарганізаваны ў Чырванасцяжную пагранічную групу імя Ф. Э. Дзяржынскага з месцам дыслакацыі ў г. Брэсце. 

30 верасня 1997 года працэс фарміравання быў завершаны і асабісты склад органаў кіравання, падраздзяленняў граніцы пагранічнай групы прыступіў да аховы дзяржаўнай граніцы ў новай арганізацыйна-штатнай структуры. Першым начальнікам пагранічнай групы прызначаны палкоўнік Нікалаеў І. І. 

1 мая 1998 года Чырванасцяжнай пагранічнай групе імя Ф. Э. Дзяржынскага ад імя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і Галоўнакамандуючага Узброенымі Сіламі Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка ўручаны Баявы Сцяг часткі.