Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Падчас восеньскіх месяцаў на беларускай граніцы выяўлена больш за 3 тысячы несапраўдных дакументаў

07.12.2018
Падчас восеньскіх месяцаў на беларускай граніцы выяўлена больш за 3 тысячы несапраўдных дакументаў
З заканчэннем летняга сезону адпачынкаў і школьных канікулаў колькасць грамадзян, якія перасякаюць беларускую граніцу, істотна зменшылася. Адпаведна і праблемных пашпартоў у восеньскія месяцы стала менш. Аднак, парушэнні рэжыму дзяржаўнай граніцы ў выніку прад'яўлення несапраўдных дакументаў, не зніклі.

Калі звярнуцца да статыстыкі, то за летні перыяд было выяўлена больш за 6 тысяч выпадкаў прад'яўлення пагранічнікам несапраўдных дакументаў. За восеньскія месяцы колькасць такіх парушэнняў скарацілася да 3 тысяч. Адзначым, што восенню мінулага года было выяўлена больш за дзве тысячы аналагічных выпадкаў. 

Рост колькасці фактаў правапарушэнняў у асноўным абумоўлены павелічэннем трансгранічнага пасажырапатоку. Так, напрыклад, за 11 месяцаў гэтага года колькасць асоб, якія перасяклі беларускую граніцу, склала 24 мільёны. У параўнанні з аналагічным перыядам 2017 года колькасць такіх асоб павялічылася на мільён. А прычына прад'яўлення несапраўдных дакументаў на граніцы засталася ранейшай – няўважлівасць і нядбайнасць уладальнікаў дакументаў. 

Лідзіруючую пазіцыю ў парушэннях рэжыму дзяржграніцы занялі асобы, якія спрабавалі прайсці пагранічны кантроль па дакументах, якія для гэтага не прызначаны або зусім без іх. На другім месцы гэтага рэйтынгу заслужана апынуліся ўладальнікі прамоклых, падраных, размаляваных або сапсаваных іншымі спосабамі дакументаў. Гэтыя грамадзяне незалежна ад пары года ўносяць істотны ўклад у павелічэнне колькасці фактаў прад'яўлення несапраўдных дакументаў. Замыкаюць тройку лідэраў уладальнікі пашпартоў, што знаходзяцца ў спісах згубленых ці скрадзеных і са скончаным тэрмінам дзеяння. 

Для таго, каб падарожжа не сарвалася Дзяржпагранкамітэт рэкамендуе перад замежнымі паездкамі праверыць свае дакументы. Азнаёміцца з патрабаваннямі да дакументаў, што прызначаны для перасячэння граніцы, можна на інфармацыйным партале Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Акрамя таго, напярэдадні навагодніх і калядных святаў пасажырапаток праз граніцу будзе павялічвацца. У сувязі з гэтым прагназуецца ўзнікненне чэргаў перад пунктамі пропуску.
Пры планаванні замежнай паездкі рэкамендуем улічваць дадзеную інфармацыю. Аб чэргах перад пунктамі пропуску можна даведацца на інфармацыйным партале Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь у раздзеле «Чэргі на граніцы».

  95








ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА