Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Грамадзянін Ірана спрабаваў вылецець з Мінска ў Лондан з падробленым нідэрландскім пашпартам

04.12.2018
Грамадзянін Ірана спрабаваў вылецець з Мінска ў Лондан з падробленым нідэрландскім пашпартам
*** Фота носіць ілюстрацыйны характар

2 снежня ў сталічным аэрапорце супрацоўнікі атрада пагранічнага кантролю «Мінск» па аператыўнай інфармацыі затрымалі грамадзяніна Ірана, які спрабаваў перасячы граніцу з падробленым пашпартам.

У 5 гадзін раніцы 29-гадовы іншаземец прыляцеў у Мінск рэйсам з Тбілісі, пасля чаго быў аформлены транзітным пасажырам на рэйс паведамленнем «Мінск-Стамбул». Праз некалькі гадзін малады чалавек, які знаходзіўся ў транзітнай зале, накіраваўся да стойкі рэгістрацыі на рэйс паведамленнем «Мінск-Лондан» і прад'явіў электронны білет і пашпарт грамадзяніна Нідэрландаў з прыкметамі частковай падробкі. Затрыманы пагранічнікамі іранец растлумачыў, што такім чынам збіраўся трапіць у Вялікабрытанію ў пошуках лепшых умоў жыцця.

У адносінах да замежнага грамадзяніна распачаты адміністрацыйны працэс згодна з арт. 23.55 КаАП за парушэнне правілаў транзітнага праезду. Яму таксама пагражае прыцягненне да крымінальнай адказнасці па ч.1 арт. 380 КК Рэспублікі Беларусь за выкарыстанне падробленых дакументаў.


  33








ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА