Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

36 смартфонаў iPhone XS спрабавалі незаконна ўвезці ў Беларусь з Польшчы

03.12.2018
36 смартфонаў iPhone XS спрабавалі незаконна ўвезці ў Беларусь з Польшчы

Раніцай 1 снежня ў пункце пропуску «Дамачава» на беларуска-польскай граніцы выяўлена партыя дарагіх смартфонаў, якія спрабавала ўвезці з Польшчы без мытнага афармлення 52-гадовая грамадзянка Беларусі.

Пры перасячэнні граніцы жыхарка Бярозы абрала «зялёны» калідор, тым самым заявіўшы, што не перамяшчае тавары, якія падлягаюць дэклараванню. Аднак, пры аглядзе яе транспартнага сродку пагранічнікі выявілі прыкметы ўтойвання тавару, пасля чаго аўтамабіль быў накіраваны ў спецыяльны бокс. У ходзе паглыбленага агляду сумесна з супрацоўнікамі мытні пад абшыўкай у салоне Opel выяўлена 36 смартфонаў iPhone XS.

Сума ацэнкі канфіскаваных мабільных прылад склала больш за 105 тысяч рублёў. Аўтамабіль, які выкарыстоўваўся для парушэння заканадаўства, канфіскаваны да рашэння суда.

 


  48








ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА