Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Грамадзянін Арменіі спрабаваў выехаць ва Украіну з падробленым пашпартам

27.11.2018
Грамадзянін Арменіі спрабаваў выехаць ва Украіну з падробленым пашпартам
*** Фота носіць ілюстрацыйны характар

26 лістапада ў чыгуначным пункце пропуску «Церуха» падчас афармлення цягніка паведамленнем «Мінск-Кіеў» гомельскія пагранічнікі ў аднаго з пасажыраў выявілі падазроны дакумент. Са слоў, грамадзянін Арменіі, прад'явіў пашпарт з прыкметамі частковай падробкі. Па выніках спецыяльнай праверкі ўстаноўлена, што старонкі з установачнымі дадзенымі надрукаваны з дапамогай прынтэра.

Мужчыну затрымалі для разбору і высвятлення асобы. Па версіі замежніка, ён накіроўваўся ў аэрапорт украінскай сталіцы, каб, зэканоміўшы на білетах, вылецець на радзіму ў Ерэван. А прад'яўлены пагранічнікам дакумент, яму, нібыта, выдалі кампетэнтныя органы Арменіі.

Замежнага грамадзяніна аформілі парушальнікам граніцы і правілаў знаходжання. Распачата праверка ў рамках Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.


  85








ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА