Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

У вёсцы Тарасава адзначылі Храмавае свята органаў пагранічнай службы

24.11.2018
У вёсцы Тарасава адзначылі Храмавае свята органаў пагранічнай службы

24 лістапада ў храме Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы ў вёсцы Тарасава пад Мінскам прайшлі традыцыйныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да святкавання храмавага свята органаў пагранічнай службы. У іх прынялі ўдзел Старшыня Дзяржпагранкамітэта генерал-маёр Анатоль Лапо і Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Павел, святары і вайскоўцы Мінскага гарнізона.

Пасля літургіі адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў у намінацыі «За ўклад ва ўмацаванне ўзаемадзеяння паміж органамі пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь і Беларускай Праваслаўнай Царквой».

Пераможцамі па выніках 2018 года прызнаны:

настаяцель храма святога Архангела Міхаіла, кіраўнік аддзела па ўзаемадзеянні з Узброенымі Сіламі і праваахоўнымі органамі Гомельскай епархіі протаіерэй Ігар Альшанаў,

настаяцель храма Святога Архістратыга Міхаіла протаіерэй Серафім Сянкоўскі з аграгарадка Адрыжын Іванаўскага раёна,

начальнік Мазырскага пагранічнага атрада палкоўнік Алег Эйбатаў,

начальнік Групы матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння органаў пагранічнай службы палкоўнік Аляксандр Рум,

начальнік Групы сувязі і забеспячэння палкоўнік Юрый Маторны,

першы намеснік начальніка Інстытута пагранічнай службы палкоўнік Алег Машараў,

гісторык, лаўрэат Макарьевской прэміі 2015 года, аўтар кніжнага выдання «Под сенью Архистратига Михаила» Аляксандр Вялічка.

Старшыня Дзяржпагранкамітэта ўручыў граматы настаяцелю храма Успення Найсвяцейшай Багародзіцы протаіерэю Міхаілу Калядзе з Браслава, настаяцелю храма Свяціцеля Мікалая Цудатворца протаіерэю Віталю Яромічу з Бераставіцы, настаяцелю вайсковага храма Прападобнага ігумена Сергія Раданежскага протаіерэю Сергію Шафаросту, настаяцелю Свята-Мікалаеўскага храма протаіерэю Віталю Ханаўцу з Брэста. У сваю чаргу, граматай Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі заахвочаны шэраг ваеннаслужачых органаў пагранічнай службы.

Пасля завяршэння цырымоніі ўзнагароджання адбылося ўскладанне вянкоў да месца пахавання воінаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Сімвалічна, што боская літургія і цырымонія ўзнагароджання прайшлі ў год святкавання 100-годдзя пагранічнай службы Беларусі і 15-годдзя афіцыйнага заключэння Пагаднення аб супрацоўніцтве пагранічнага ведамства з Беларускім Экзархатам.

Галоўная мэта канструктыўнага і цеснага супрацоўніцтва - фарміраванне духоўна-маральных ідэалаў беларускіх пагранічнікаў, выхаванне іх на традыцыйных хрысціянскіх каштоўнасцях і ўмацаванне маральнага духу. Сёння больш за 50 святароў пастаянна працуюць з вайскоўцамі і грамадзянскім персаналам органаў пагранічнай службы, праводзяць духоўныя ўрокі з асабовым складам падраздзяленняў, удзельнічаюць у правядзенні розных выхаваўчых мерапрыемстваў і воінскіх рытуалаў, асвячэнні тэхнікі і месцаў нясення службы, благаслаўленні воінаў, якія прынялі Ваенную прысягу.

За гады супрацоўніцтва пагранічнага ведамства і Беларускай Праваслаўнай Царквы склалася пэўная сістэма сумеснай працы, правядзенне шэрага сумесных мерапрыемстваў стала традыцыйным.

Напрыклад, многія воіны-пагранічнікі, як радавыя, так і курсанты, прапаршчыкі і афіцэры, актыўна ўдзельнічаюць у падрыхтоўцы рэфератаў на тэмы, звязаныя з гісторыяй нашай Айчыны, у рамках Астрожскіх чытанняў, якія сталі штогадовымі.

Святары ў працы з пагранічнікамі імкнуцца данесці ім духоўныя каштоўнасці і нагадаць, што Дзяржаўная граніца - гэта не проста сімвал, а непарушны і абавязковы элемент інстытута дзяржаўнасці, які мае патрэбу ў надзейнай ахове і духоўнай абароне.


  80








ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА