Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

На беларуска-літоўскай граніцы затрыманы грамадзянін Ірака

21.11.2018
На беларуска-літоўскай граніцы затрыманы грамадзянін Ірака
Раніцай 20 лістапада ў непасрэднай блізкасці ад дзяржаўнай граніцы пагранічны нарад выявіў невядомага. Ім аказаўся 39-гадовы грамадзянін Ірака. У ходзе разбору ўстаноўлена, што выхадзец з Блізкага Усходу меў тыповую для нелегала мэту – пошук лепшых умоў жыцця ў краінах ЕС.

У дачыненні да правапарушальніка распачаты адміністрацыйны працэс за спробу незаконнага перасячэння граніцы, парушэнне пагранічнага рэжыму і правілаў знаходжання. Яму пагражае дэпартацыя з забаронай уезду ў Беларусь тэрмінам на 5 гадоў і штраф. Іншаземец змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання Лідскага пагранічнага атрада.

  174








ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА