Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

На граніцы з ЕС затрымана парушальніца з чужым пашпартам

20.11.2018
На граніцы з ЕС затрымана парушальніца з чужым пашпартам
*** Фота носіць ілюстрацыйны характар

Каля гадзіны ночы 20 лістапада ў аўтадарожным пункце пропуску «Беняконі» пры афармленні пасажыраў легкавога аўтамабіля, які накіроўваўся ў Літву, пагранічны нарад выявіў парушальніка дзяржаўнай граніцы.

Падчас праверкі дакументаў пасажырка аўто прад'явіла пашпарт грамадзянкі Расіі. Пры правядзенні ідэнтыфікацыі асобы было ўстаноўлена, што дакумент не належыць прад'яўніку. У ходзе разбору затрыманая прызналася, што ўзяла пашпарт зводнай сястры, якая мае права на пастаяннае пражыванне ў аўстрыйскай Вене. Менавіта ў сталіцу Аўстрыі і накіроўвалася правапарушальніца, жадаючы застацца ў Еўрасаюзе на пастаяннае месца жыхарства.

У адносінах да затрыманай распачаты адміністрацыйны працэс за незаконнае перасячэнне граніцы. На дадзены момант яна змешчана ў ізалятар часовага ўтрымання. Акрамя таго, па факце выкарыстання чужога дакумента пры перасячэнні дзяржаўнай граніцы разглядаецца пытанне аб узбуджэнні крымінальнай справы па частцы 1 і 2 артыкула 380 КК Рэспублікі Беларусь (падробка, выраб, выкарыстанне альбо збыт падробленых дакументаў, штампаў, пячатак, бланкаў).


  155








ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА