Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

У Бішкеку прайшло 80-ае пасяджэнне Савета камандуючых пагранічнымі войскамі

15.11.2018
У Бішкеку прайшло 80-ае пасяджэнне Савета камандуючых пагранічнымі войскамі
14 лістапада ў Бішкеку адбылося юбілейнае 80-ае пасяджэнне Савета камандуючых пагранічнымі войскамі (СКПВ).

Члены Савета абмеркавалі становішча на участках знешніх граніц дзяржаў-удзельніц СНД Цэнтральна-Азіяцкага рэгіёну, тэндэнцыі яго развіцця і дзейнасць Каардынацыйнай службы СКПВ па рэалізацыі задач арганізацыі пагранічнай бяспекі на знешніх граніцах краін Садружнасці.

На пасяджэнні прааналізаваны ход падрыхтоўкі сумесных спецыяльных пагранічных аперацый у 2018 годзе і намечаны план іх правядзення на 2019 г.

Разгледжаны пытанні рэалізацыі сумесных навукова-даследчых работ, вынікі мерапрыемстваў, праведзеных паміж пасяджэннямі СКПВ, ход выканання рашэнняў Савета кіраўнікоў дзяржаў, Савета кіраўнікоў урадаў СНД і Савета камандуючых пагранічнымі войскамі, правядзення пасяджэнняў СКПВ у 2018-2019 гадах.

Члены Савета зацвердзілі Палажэннi аб парадку арганізацыі і правядзення сумесных вучэнняў падраздзяленняў пагранічных ведамстваў дзяржаў-удзельніц СНД, якія накіроўваюцца для ўрэгулявання (ліквідацыі) крызіснай сітуацыі на знешніх граніцах.

СКПВ быў створаны ў 1992 годзе. Ён выпрацоўвае і разглядае канцэптуальныя падыходы да забеспячэння аховы знешніх граніц і эканамічных зон з улікам інтарэсаў усіх дзяржаў-удзельніц Садружнасці, каардынуе дзейнасць пагранічных войскаў, рыхтуе прапановы і праекты дакументаў, разглядае праекты дагавораў (пагадненняў) па пагранічных пытаннях для прыняцця рашэнняў Саветам кіраўнікоў дзяржаў або Саветам кіраўнікоў урадаў СНД, разглядае і выпрацоўвае прапановы па пытаннях аператыўнай і мабілізацыйнай падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі афіцэрскіх кадраў, ваенна-навуковых даследаванняў, тэхнічнага і тылавога забеспячэння пагранічных войскаў краін СНД.

  177








ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА