Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

На граніцы з Літвой затрыманы парушальнік

14.11.2018
На граніцы з Літвой затрыманы парушальнік
*** Фота носіць ілюстрацыйны характар

Гродзенскія пагранічнікі ў ходзе правядзення сумесных мерапрыемстваў з супрацоўнікамі Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь затрымалі парушальніка граніцы.

Мужчына знаходзіўся на рэжымнай тэрыторыі паблізу ад беларуска-літоўскай дзяржаўнай граніцы без дакументаў. У выніку разбору ўстаноўлены асоба правапарушальніка і яго намеры ў нелегальным перасячэнні дзяржаўнай граніцы.

У дачыненні да затрыманага распачаты адміністрацыйны працэс за спробу незаконнага перасячэння граніцы і парушэнне пагранічнага рэжыму. Яму пагражае штраф у памеры да 100 базавых велічынь.

  186








ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА