Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Аператыўнікі пагранслужбы спынілі чарговы канал незаконнай транзітнай міграцыі грамадзян В'етнама ў Літву

12.11.2018
Аператыўнікі пагранслужбы спынілі чарговы канал незаконнай транзітнай міграцыі грамадзян В'етнама ў Літву
Беларускія пагранічнікі перакрылі канал незаконнай транзітнай міграцыі грамадзян з азіяцкіх краін у краіны Еўрапейскага саюза праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь. 

9 лістапада аператыўнымі супрацоўнікамі органаў пагранічнай службы ў выніку правядзення комплексу аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў была выяўлена і затрымана група незаконных мігрантаў з В'етнама, а таксама іх праваднік – грамадзянін Расійскай Федэрацыі. 

У Воранаўскім раёне 34-гадовы выхадзец з Чачні суправаджаў шасцярых грамадзян В'етнама да беларуска-літоўскай граніцы і ў далейшым збіраўся забяспечыць ім яе незаконны пераход. Адметна тое, што гэтаму факту папярэднічала затрыманне 5 лістапада сумесна з супрацоўнікамі пагранічнай службы Літвы яшчэ двух грамадзян В'етнама. Арганізатарам дадзенага канала таксама выступаў грамадзянін Расіі чачэнскай нацыянальнасці, які быў затрыманы непасрэдна на граніцы. 

У дадзены момант праводзяцца далейшыя аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы па выяўленню астатніх удзельнікаў злачыннай групы. У дачыненні да згаданых грамадзян Расіі ўзбуджана крымінальная справа па ч.2 арт.371 прым.1 КК Рэспублікі Беларусь (арганізацыя незаконнай міграцыі). Ім пагражае пазбаўленне волі тэрмінам да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці. Замежныя грамадзяне змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання і ў далейшым будуць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за ўчыненне правапарушэнняў, прадугледжаных арт. 23.29 (незаконнае перасячэнне дзяржаўнай граніцы), арт. 23.30 (парушэнне пагранічнага рэжыму), 23.55. (парушэнне правілаў знаходжання) КаАП Рэспублікі Беларусь. Іх чакае дэпартацыя з забаронай уезду на тэрыторыю Беларусі тэрмінам да 5 гадоў і штрафам да 200 базавых велічынь. 

З пачатку года супрацоўнікі органаў пагранічнай службы выявілі і спынілі 35 каналаў незаконнай транзітнай міграцыі, затрымалі 49 арганізатараў і памагатых супрацьпраўнай дзейнасці. Улічваючы тэндэнцыі, што склаліся, органамі пагранічнай службы прагназуюцца далейшыя спробы арганізацыі незаконнай міграцыі замежных грамадзян у краіны Еўрасаюза, выкарыстоўваючы тэрыторыю Рэспублікі Беларусь. У сувязі з гэтым органамі пагранічнай службы будуць праводзіцца дадатковыя рэжымныя і прафілактычныя мерапрыемствы на дзяржаўнай граніцы і прыгранічнай тэрыторыі.

  157








ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА