Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Пагранічны пост «Нароўля» заступіў на ахову Дзяржаўнай граніцы

06.11.2018
Пагранічны пост «Нароўля» заступіў на ахову Дзяржаўнай граніцы

З мэтай далейшага ўзмацнення аховы беларуска-ўкраінскага напрамку і ў рамках рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Мазырскім пагранічным атрадзе сфарміраваны пагранічны пост «Нароўля».

З пачатку лістапада пагранічнікі гэтага падраздзялення прыступілі да аховы ўчастка працягласцю больш за 50 кіламетраў, трэцяя яго частка пралягае па рацэ.

Важнай асаблівасцю паста з'яўляецца тое, што зона адказнасці падраздзялення ўключае тэрыторыю Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка.

Пагранічны пост забяспечаны ўсімі сучаснымі тэхнічнымі сродкамі аховы граніцы, найноўшым абсталяваннем, аўтамабільнай і спецыяльнай тэхнікай для абароны пагранічнікаў пры выкананні задач у запаведніку.

Неабходна адзначыць, што фарміраванне падраздзялення ва ўсталяваныя тэрміны было дасягнута, у тым ліку дзякуючы садзейнічанню мясцовых органаў улады і суб'ектаў забеспячэння пагранічнай бяспекі Нараўлянскага раёна. На сённяшні дзень у падраздзяленні створаны годныя сацыяльна-бытавыя ўмовы для пагранічнікаў, якія там праходзяць службу.


  147








ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА