Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Падробленыя і пратэрмінаваныя дакументы: пагранічнікі затрымалі дваіх парушальнікаў

06.11.2018
Падробленыя і пратэрмінаваныя дакументы: пагранічнікі затрымалі дваіх парушальнікаў

За мінулыя выхадныя папярэджаны дзве спробы парушэння заканадаўства аб дзяржаўнай граніцы.

Раніцай 3 лістапада пры афармленні авіярэйса, які прыбыў з Тбілісі, супрацоўнікі органаў пагранічнай службы выявілі парушальніка дзяржаўнай граніцы.

Пагранічны нарад устанавіў, што ізраільскі пашпарт, прад'яўлены для правядзення кантролю, адрозніваецца ад наяўнага ўзору арыгінала дакумента. У ходзе правядзення спецыяльнай праверкі інфармацыя пацвердзілася – пашпарт цалкам падроблены.

Далейшае разбіральніцтва паказала, што прад'яўнік на самой справе 33-гадовы грамадзянін Турцыі, які спецыяльна выкарыстаў фальшывы дакумент для наступнага бесперашкоднага выезду на тэрыторыю Еўрасаюзу.

Вечарам наступнага дня ў пункце пропуску "Прывалка" быў затрыманы парушальнік рэжыму дзяржаўнай граніцы.

У ходзе пагранічнага кантролю мужчына прад'явіў праязны дакумент асобы без грамадзянства Грузіі, але яго тэрмін дзеяння скончыўся яшчэ ў жніўні 2015 года. Іншых дакументаў у iншаземца не было. На правапарушэнне ён пайшоў з-за жадання атрымаць статус бежанца ў Літве.

У дачыненні да грамадзяніна Турцыі распачаты адміністрацыйны працэс за парушэнне дзяржаўнай граніцы. Асоба без грамадзянства Грузіі будзе прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне рэжыму граніцы і правілаў знаходжання. Абодвум замежнікам пагражае дэпартацыя з забаронай уезду ў Беларусь на 5 гадоў.


  140








ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА