Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Беларускія пагранічнікі затрымалі нелегалаў і злачынца, што знаходзіўся ў вышуку

05.11.2018
Беларускія пагранічнікі затрымалі нелегалаў і злачынца, што знаходзіўся ў вышуку
Каля вёскі Подлабенне Гродзенскага раёна, у пагранічнай зоне, за спробу парушэння граніцы ў Польшчу пагранічнікі затрымалі чацвярых невядомых. Парушальнікамі аказаліся грамадзяне Кубы.

З сабой лацінаамерыканцы захапілі стандартны ў такіх выпадках набор - зменную вопратку, грашовыя сродкі ў рознай валюце і мабільныя тэлефоны з загадзя пракладзенымі маршрутамі праз граніцу.

Падчас разбору парушальнікі не сталі хаваць намераў незаконнага перасячэння граніцы ў пошуках лепшых умоў жыцця ў краінах Еўрасаюза.

На дадзены момант іншаземцы знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрымання. У бліжэйшы час яны будуць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за спробу парушэння граніцы і парушэнне пагранрэжыму. Акрамя выплаты вялікага штрафу, іх чакае дэпартацыя з забаронай уезду ў Беларусь на тэрмін да пяці гадоў.

Праз некалькі гадзін у пункце пропуску Нацыянальны аэрапорт Мінск пры афармленні авіярэйсу са Стамбула пагранічнікі выявілі грамадзяніна Беларусі, які знаходзіўся ў міждзяржаўным вышуку. Мужчына абвінавачваецца ў незаконным абароце наркотыкаў і махлярстве. Ен перададзены супрацоўнікам Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі.

  135








ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА