Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Да увагі грузаперавозчыкаў, якія перасякаюць беларуска-польскую граніцу!

29.10.2018
Да увагі грузаперавозчыкаў, якія перасякаюць беларуска-польскую граніцу!
Па інфармацыі польскага боку, 31 кастрычніка і 1 лістапада, а таксама 10 і 11 лістапада 2018 года ўводзіцца часовая забарона на рух велікагрузнага транспарту агульнай масай звыш 12 тон па дарогах агульнага карыстання Рэспублікі Польшча (забарона не распаўсюджваецца на транспартныя сродкі, якія перавозяць небяспечныя грузы, прадукты, што хутка псуюцца, жывёл і аўтобусы міжнароднага накіравання).

Дадзеная забарона звязаная з правядзеннем у Польшчы мерапрыемстваў рэлігійнага характару, прысвечаных Дню памінання памерлых (31 кастрычніка і 1 лістапада), а таксама святочных мерапрыемстваў, прызначаных да 100-годдзя незалежнасці Польшчы (11 лістапада).

Згодна з распараджэннем міністра транспарту Рэспублікі Польшча, поўная забарона руху велікагрузных аўтапаяздоў будзе дзейнічаць (паказаны беларускі час):

31 кастрычніка 2018 года - у перыяд з 19.00 да 23.00;

1 лістапада 2018 года - у перыяд з 9.00 да 23.00;

10 лістапада 2018 года - у перыяд з 19.00 да 23.00;

11 лістапада 2018 года - у перыяд з 9.00 да 23.00.

У сувязі з гэтым, а таксама з працягам мадэрнізацыі польскіх аўтадарожных пунктах пропуску «Кузніца» (з беларускага боку «Брузгі») і «Баброўнікі» (з беларускага боку «Бераставіца») магчыма фарміраванне чэргаў грузавога транспарту на беларуска-польскай граніцы, асабліва на пазначаных напрамках.

Для больш хуткага і камфортнага перасячэння граніцы ў пазначаны час Гродзенская пагранічная група рэкамендуе грузаперавозчыкам улічваць дадзеную інфармацыю і выбіраць альтэрнатыўныя маршруты руху.

Нагадваем, што звесткі пра чэргі перад пунктамі пропуску можна атрымаць на інфармацыйным партале Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь.

  165








ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА