Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Смаргонскія пагранічнікі прадухілілі ўвоз зброі ў Беларусь

29.10.2018
Смаргонскія пагранічнікі прадухілілі ўвоз зброі ў Беларусь
Днём 28 кастрычніка ў пункце пропуску «Лоша» супрацоўнікі Смаргонскай пагрангрупы ў аўтамабілі Ford выявілі прадмет, абмежаваны да перамяшчэння праз дзяржаўную граніцу.

Падчас агляду транспартнага сродку пагранічны нарад знайшоў у салоне чахол, у якім знаходзілася пнеўматычная вінтоўка. Кіроўца - 34-гадовы грамадзянін Расіі, растлумачыў, што забыў вылажыць зброю з аўто перад замежнай паездкай.

Пнеўматычная вінтоўка перададзена супрацоўнікам мытні для правядзення экспертызы.

  169








ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА