Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

У пункце пропуску «Катлоўка» спынена спроба незаконнага перамяшчэння партыі iPhone X

29.10.2018
У пункце пропуску «Катлоўка» спынена спроба незаконнага перамяшчэння партыі iPhone X
Уначы 27 кастрычніка на беларуска-літоўскай граніцы прадухілена спроба незаконнага ўвозу з Літвы 9 мабільных тэлефонаў IPhone Х.

Падчас афармлення грамадзяніна Расіі смаргонскія пагранічнікі выявілі смартфоны, якія былі схаваныя ў канструктыўных асаблівасцях яго аўтамабіля. Мужчына сцвярджаў, што вёз тэлефоны выключна для асабістага карыстання. Аднак пры гэтым ён не стаў нічога дэклараваць і абраў для афармлення «зялёны канал».

У выніку, дарагія таварна-матэрыяльныя каштоўнасці канфіскаваныя супрацоўнікамі мытні для далейшага разгляду.

  173








ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА