Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Работа пунктаў спрошчанага пропуску ў святочныя дні 1 і 2 лістапада

30.10.2018
Работа пунктаў спрошчанага пропуску ў святочныя дні 1 і 2 лістапада
Па ўзгадненні з сумежным бокам у Дзень усіх святых і Дзень памінання памерлых згодна з усталяваным графікам будуць працаваць наступныя пункты спрошчанага пропуску на беларуска-літоўскай граніцы (час беларускі):

«Кемелішкі» (Астравецкі раён), 1 і 2 лістапада працуе з 10.00 да 17.00;
«Лынтупы» (Пастаўскі раён) 1 лістапада працуе з 9.00 да 20.00. Звярніце ўвагу: 2 лістапада дадзены пункт спрошчанага пропуску працаваць не будзе;
«Піцкуны» (Іўеўскі раён) 1 і 2 лістапада працуе з 12.00 да 17.00;
«Геранёны» (Іўеўскі раён) 1 і 2 лістапада працуе з 11.00 да 17.00;
«Доцішкі» (Воранаўскі раён) штодня працуе з 10.00 да 19.00;
«Пяцюлеўцы» (Шчучынскі раён) 1 і 1 лістапада, а таксама па пятніцах, суботах, нядзелях працуе з 12.00 да 17.00;
«Парэчча» (Гродзенскі раён) штодня працуе з 9.00 да 19.00;
«Відзы» (Браслаўскі раён) працуе штодня кругласутачна.

У названых пунктах будзе ажыццяўляцца пропуск грамадзян, якія пастаянна пражываюць на пагранічнай тэрыторыі. Пры сабе неабходна мець пашпарт з візай сумежнай дзяржавы і дакумент, які пацвярджае пастаяннае пражыванне на прыгранічнай тэрыторыі.

Перасякаць граніцу тут можна ў пешым парадку, на веласіпедах і на легкавых аўтамабілях, якія знаходзяцца ў асабістым карыстанні асоб, якія праходзяць афармленне праз граніцу.

Пры накіраванні на аўтамабілі акрамя пашпарта неабходна мець і прад'яўляць пасведчанне аб рэгістрацыі транспартнага сродку і дагавор страхавання «Зялёная карта», які быў заключаны са страхавой арганізацыяй Рэспублікі Беларусь.

У пунктах спрошчанага пропуску дазволена перамяшчаць тавары (рэчы) для асабістага карыстання, прадугледжаныя пералікам.

Дадатковую інфармацыю па пытаннях перасячэння дзяржаўнай граніцы можна атрымаць па тэлефоне «гарачай лініі» Дзяржпагранкамітэта (017) 216-26-12 (кругласутачна).

  142








ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА