Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Пытанні двухбаковага супрацоўніцтва абмеркаваны ў ходзе рабочай сустрэчы галоўных пагранічных упаўнаважаных Рэспублікі Беларусь і Украіны

23.10.2018
Пытанні двухбаковага супрацоўніцтва абмеркаваны ў ходзе рабочай сустрэчы галоўных пагранічных упаўнаважаных Рэспублікі Беларусь і Украіны
23 кастрычніка ў н.п. Каменюкі (Брэсцкая вобласць) адбылася рабочая сустрэча галоўных пагранічных упаўнаважаных Рэспублікі Беларусь і Украіны.

Дэлегацыі пагранічных ведамстваў абмеркавалі вынікі аховы сумеснага ўчастка дзяржаўнай граніцы за 9 месяцаў 2018 года. У якасці актуальных пагроз адзначаны спробы незаконнага перамяшчэння таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў, парушэння граніцы з мэтай незаконнай міграцыі і сезоннага збору дзікаросаў. Бакі канстатавалі адсутнасць выяўленых пагранічнымі ведамствамі арганізаваных каналаў кантрабанды зброі, боепрыпасаў, выбуховых і іншых небяспечных рэчываў на сумесна ахоўным участку граніцы. Разам з тым, улічваючы патэнцыйныя пагрозы перамяшчэння праз граніцу зброі, боепрыпасаў, выбуховых і іншых небяспечных рэчываў, дэлегацыі дамовіліся працягваць каардынацыю дзеянняў па спыненні дадзеных відаў пагроз.

Адзначана пазітыўная дынаміка ў пытанні дэмаркацыі беларуска-ўкраінскай дзяржаўнай граніцы, таксама станоўчую ацэнку атрымаў стан узаемадзеяння на ўзроўні пагранічных упаўнаважаных, што дало магчымасць у бягучым годзе своечасова ўрэгуляваць усе пытанні, якія ўзнікаюць на дзяржаўнай граніцы.

Акрамя таго, удзельнікі сустрэчы абмеркавалі пытанні забеспячэння бяспекі на ўчастку граніцы з радыяцыйным забруджваннем і прыцягнення міжнароднай тэхнічнай дапамогі, накіраванай на ўладкаванне беларуска-ўкраінскай граніцы.

Кіраўнікі пагранічных ведамстваў зацвердзілі алгарытм правядзення сумеснага расследавання пагранічных інцыдэнтаў, а таксама прынялі рашэнне прадоўжыць практыку правядзення спецыяльных сумесных пагранічных аперацый.

Пад час падвядзення вынiкаў узаемадзеяння за бягучы год бакі канстатавалі паспяховую рэалізацыю Плана супрацоўніцтва органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь і органаў Дзяржаўнай пагранічнай службы Украіны на 2017-2018 гады.

Па выніках сустрэчы Анатоль Лапо і Пётр Цыгікал выказалі агульнае меркаванне, што меры, якія прымаюцца па забеспячэнню пагранічнай бяспекі і ахове дзяржаўнай граніцы, дазволілі на належным узроўні забяспечыць правапарадак на сумесным участку.

  98








ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА