Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Пашырэнне міжнароднага супрацоўніцтва ў мэтах падтрымання стабільнасці ў пагранічнай прасторы - адзін з прыярытэтных напрамкаў Канцэпцыі забеспячэння пагранічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь на 2018-2022 гады 16 кастрычніка Кіраўніком дзяржавы падпісаны У

19.10.2018
Пашырэнне міжнароднага супрацоўніцтва ў мэтах падтрымання стабільнасці ў пагранічнай прасторы - адзін з прыярытэтных напрамкаў Канцэпцыі забеспячэння пагранічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь на 2018-2022 гады  16 кастрычніка Кіраўніком дзяржавы падпісаны У
У ліку галоўных прычын распрацоўкі дадзенай Канцэпцыі - актывізацыя негатыўных фактараў, здольных прывесці да ўзнікнення пагроз нацыянальнай бяспекі нашай краіны ў яе пагранічнай прасторы, завяршэнне выканання Канцэпцыі забеспячэння пагранічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь на 2008 - 2017 гады, а таксама рашэнне Кіраўніка дзяржавы, прынятае на нарадзе па зацвярджэнню рашэння на ахову беларускай граніцы органамі пагранслужбы ў студзені бягучага года.

Прыняцце гэтага праграмнага дакумента прадыктавана неабходнасцю вызначэння прыярытэтных напрамкаў дзейнасці па ўмацаванню пагранічнай бяспекі на сярэднетэрміновую перспектыву. Ён таксама накіраваны на карэкціроўку механізмаў супрацьдзеяння сучасным небяспекам трансгранічнага характару, удасканаленне форм і спосабаў узаемадзеяння суб'ектаў, надзеленых паўнамоцтвамi ў галіне дзяржаўнай пагранічнай палітыкі, а таксама працу з насельніцтвам прыгранічнай тэрыторыі ў інтарэсах вырашэння задач аховы Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь.

Акрамя таго, Канцэпцыя заклікана садзейнічаць пошуку і выкарыстанню новых крыніц фінансавання мерапрыемстваў па забеспячэнню пагранічнай бяспекі краіны, фарміраванню канцэптуальнай платформы для глыбокай прапрацоўкі пытанняў у галіне дзяржпагранпалітыкі, у тым ліку навуковай.

Рэалізацыя палажэнняў Канцэпцыі дасць магчымасць да 2023 года ўдасканаліць сістэму забеспячэння пагранічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, павысіць эфектыўнасць узаемадзеяння па выяўленню, мінімізацыі і ліквідацыі небяспекі трансгранічнага характару, умацаваць пояс добрасуседства з замежнымі дзяржавамі, а таксама надаць Дзяржаўнай граніцы сучаснае аблічча.

  71








ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА