Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

«Перакід» 100 мяшкоў з таварна-матэрыяльнымі каштоўнасцямі ў ЕС папярэджаны беларускімі пагранічнікамі

05.10.2018
«Перакід» 100 мяшкоў з таварна-матэрыяльнымі каштоўнасцямі ў ЕС папярэджаны беларускімі пагранічнікамі
3 кастрычніка супрацоўнікі Гродзенскай пагранічнай групы спынілі рэалізацыю незаконнага плана па перамяшчэнню буйной партыі тавараў падакцызнай групы ў Польшчу.

Паводле інфармацыі мясцовых жыхароў, за паўкіламетра ад беларуска-польскай граніцы быў выяўлены і затрыманы невядомы. Ім аказаўся 36-гадовы жыхар Гродна, які так і не змог сфармуляваць мэту свайго знаходжання на рэжымнай тэрыторыі. Пры сабе ён меў ксеракопію пашпарта і заплечнік з камуфляваным адзеннем.

У гэты ж час пагранічны нарад назіраў паблізу дзяржграніцы з боку Польшчы семярых невядомых - меркавана памагатых затрыманага. Убачыўшы праваахоўнікаў, яны спешна накіраваліся ўглыб сумежнай тэрыторыі. Дадзеная інфармацыя была аператыўна перададзена польскім калегам.

У выніку праверачных мерапрыемстваў устаноўлена, што спыненая спроба парушэння беларускага заканадаўства была прафесійна спланавана. У ходзе пошукавых дзеянняў пагранічнікі выявілі больш за 100 мяшкоў з падакцызнай прадукцыяй беларускай вытворчасці, схаваных ў трох месцах, якія былі падрыхтаваны для складзіравання тавару. Акрамя гэтага ў «схрон» былі схаваны лесвіца, заплечнікі са спецвопраткай і больш за сорак самаробных прыстасаванняў да ўтойвання слядоў перамяшчэння кантрабанды праз граніцу.

У дачыненні да затрыманага распачаты адміністрацыйны працэс за спробу незаконнага перасячэння граніцы і парушэнне пагранічнага рэжыму. У дадзены момант праводзяцца пошукавыя мерапрыемствы па ўсталяванню іншых асоб, якія маюць дачыненне да супрацьпраўнай дзейнасці. Канфіскаваныя тавары падакцызнай групы дастаўлены на пагранічную заставу для далейшай перадачы ва ўпраўленне Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці.

  55








ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА