Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Грамадзяне Украіны будуць дэпартаваны з Беларусі за парушэнне заканадаўства

03.10.2018
Грамадзяне Украіны будуць дэпартаваны з Беларусі за парушэнне заканадаўства
*** Фота носіць ілюстрацыйны характар

Раніцай 2 кастрычніка пінскія пагранічнікі ў 600-х метрах ад беларуска-ўкраінскай граніцы выявілі трох мужчын без дакументаў, са слоў, грамадзян Украіны. Жыхары н.п. Старое Сяло Ровенскай вобласці парушылі дзяржаўную граніцу, збіраючы журавіны. Усе трое затрыманы да высвятлення асобы, у дачыненні да іх распачаты адміністрацыйны працэс па артыкулах 23.29 і 23.55 КаАП Беларусі.

Праз некалькі гадзін на чыгуначнай станцыі Бухлічы ў цягніку мясцовых зносінаў з Лунінца, пагранічны нарад затрымаў двух грамадзян Украіны 1974 і 1967 гг.н., якія знаходзіліся ў пагранічнай зоне без прапускоў. Выразных тлумачэнняў пра мэту свайго знаходжання на рэжымнай тэрыторыі яны даць на змаглі. Пры гэтым у дачыненні да аднаго з мужчын таксама складзены пратакол згодна з арт. 23.4 КаАП за невыкананне законных патрабаванняў пагранічнікаў. У дачыненні да яго была ўжыта фізічная сіла і спецыяльныя сродкі. Па выніках агляду ў Столінскай райбальніцы наяўнасць алкаголю ў затрыманых склала 2.8 і 3.4 праміле адпаведна.

Грамадзяне Украіны аформлены парушальнікамі пагранічнага рэжыму. Пасля завяршэння разбору ўсе яны будуць перададзеныя ўкраінскаму боку. Ім пагражае дэпартацыя з забаронай уезду ў Беларусь тэрмінам да пяці гадоў.

  52








ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА