Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Нелегальныя мігранты затрыманы на беларуска-польскай граніцы

17.10.2018
Нелегальныя мігранты затрыманы на беларуска-польскай граніцы
*** Фота носіць ілюстрацыйны характар

16 кастрычніка ў Брэсцкім раёне па аператыўнай інфармацыі пагранічнікі выявілі дваіх грамадзян Турцыі. Мужчыны мелі намер незаконна перасеч дзяржаўную граніцу з Польшчай.

Замежнікі прызналіся, што праследавалі тыповую для нелегалаў мэту – пошук лепшых умоў жыцця ў ЕС.

Праз некалькі гадзін на ўчастку адказнасці Гродзенскай пагранічнай групы быў затрыманы яшчэ адзін правапарушальнік. Паблізу дзяржаўнай граніцы каля вёскі Брузгі Гродзенскага раёна пагранічны нарад выявіў невядомага, які спрабаваў пераадолець сігналізацыйны комплекс у кірунку Польшчы. Ім аказаўся 26-гадовы грамадзянін Таджыкістана. Выхадзец з Цэнтральнай Азіі меў тыя ж намеры, што і затрыманыя грамадзяне Турцыі.

У дачыненні да правапарушальнікаў распачаты адміністрацыйны працэс за спробу незаконнага перасячэння граніцы і парушэнне пагранічнага рэжыму. Акрамя штрафаў ім пагражае дэпартацыя з забаронай уезду ў краіну да 5 гадоў.

  159








ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА