Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Жыхары Воранаўскага раёна прыцягнуты да адказнасці за непадпарадкаванне і незаконнае перамяшчэнне падакцызных тавараў

26.09.2018
Жыхары Воранаўскага раёна прыцягнуты да адказнасці за непадпарадкаванне і незаконнае перамяшчэнне падакцызных тавараў
*** Фота носіць ілюстрацыйны характар

Уступіў у законную сілу прысуд суда Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці ў дачыненні да двух грамадзян Беларусі.

У ліпені бягучага года 44 і 29-гадовыя жыхары Гомельшчыны на аўтамабілі УАЗ у непасрэднай блізкасці ад граніцы перавазілі 55 тысяч пачак цыгарэт беларускай вытворчасці. Кіроўца, згледзеўшы пагранічны нарад, павялічыў хуткасць, вырашыўшы схавацца. У ходзе пераследу для спынення транспартнага сродку пагранічнікі былі вымушаны прымяніць табельную зброю. І толькі пасля гэтага аўтамабіль быў спынены. Дакументаў на тавар, як і на ажыццяўленне прадпрымальніцкай дзейнасці, у затрыманых не аказалася.

У выніку 44-гадовы кіроўца транспартнага сродку прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці згодна з арт.23.4 КаАП Рэспублікі Беларусь (непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў) і падвергнуты спагнанню ў выглядзе штрафу ў памеры больш за 1100 рублёў. Акрамя таго, ён сумесна са сваім саўдзельнікам прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па частцы артыкула 6 27,12 (незаконныя перамяшчэнне, захоўванне тытунёвых вырабаў і алкагольных напояў) у памеры 980 рублёў кожнаму.

Тытунёвыя вырабы накіраваны ў даход дзяржавы.

  199








ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА