Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Нелегальныя мігранты з Манголіі і Пакістана затрыманы на граніцы з Польшчай

26.09.2018
Нелегальныя мігранты з Манголіі і Пакістана затрыманы на граніцы з Польшчай
*** Фота носіць ілюстрацыйны характар

24 верасня ў 270 метрах ад беларуска-польскай граніцы брэсцкія пагранічнікі затрымалі двух грамадзян Манголіі. Гэта была сямейная пара, 32-гадовая жанчына і 49-гадовы мужчына, якія, абыходзячы населеныя пункты бокам, накіроўваўся да граніцы. З тлумачэння галавы сямейства стаў ясны матыў іх нелегальнага падарожжа: аказалася, што ў сябе на радзіме мужчына займаўся супрацьпраўнай дзейнасцю і схавацца ад правасуддзя разам з жонкай ён вырашыў у сваякоў у Германіі.

Некалькі дзен таму ў Камянецкім раёне быў затрыманы 29-гадовы грамадзянін Пакістана, які спрабаваў нелегальна трапіць у Польшчу без якіх-небудзь дакументаў. У ходзе разбору высветлілася, што раней, знаходзячыся ў нашай краіне, ён папрасіў статус бежанца. Але, не дачакаўшыся рашэння дадзенага пытання, вырашыў накіравацца ў краіны Еўрасаюза ў пошуках лепшых умоў жыцця.

На дадзены момант замежныя грамадзяне змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання Брэсцкай пагранічнай групы. У дачыненні да іх распачаты адміністрацыйны працэс згодна з арт. 23:29 (незаконнае перасячэнне граніцы) і 23:30 (парушэнне пагранічнага рэжыму) КаАП Рэспублікі Беларусь. Нелегалаў чакае дэпартацыя з забаронай уезду ў нашу краіну тэрмінам да 5 гадоў.

  143








ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА