Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Парушальнікі граніцы пазбавіліся пропускаў у пагранічную зону

21.09.2018
Парушальнікі граніцы пазбавіліся пропускаў у пагранічную зону
18 верасня ў 270 метрах ад беларуска-ўкраінскай граніцы пінскія пагранічнікі ў кірунку н.п. Нячатава (Беларусь) - н.п. Бутава (Украіна) затрымалі двух жанчын.

Гэта былі 46 і 39-гадовыя жыхаркі Столінскага раёна, якія знаходзіліся ў пагранічнай паласе цалкам законна, атрымаўшы папярэдне адпаведны пропуск на два гады. Аднак, збіраючы журавіны на беларускай тэрыторыі, яны вырашылі пажывіцца ўкраінскай ягадай і паспрабавалі незаконна трапіць на сумежную тэрыторыю.

За парушэнне дзяржаўнай граніцы ў адносінах да жанчын распачаты адміністрацыйны працэс згодна з арт. 23.29 КаАП Рэспублікі Беларусь.

Таксама у затрыманых канфіскаваны пропускі ў пагранічную паласу і на працягу года яны не змогуць трапіць на рэжымную тэрыторыю. У далейшым, пры жаданні атрымаць такі дакумент, дадзены факт будзе ўлічвацца. Ім пагражае адміністрацыйнае пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры да 2450 беларускіх рублеў.

  115








ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА