Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Беларускія пагранічнікі ліквідавалі канал незаконнага перамяшчэння падакцызнай прадукцыі праз беларуска-літоўскую граніцу

21.09.2018
Беларускія пагранічнікі ліквідавалі канал незаконнага перамяшчэння падакцызнай прадукцыі праз беларуска-літоўскую граніцу
Увечары 13 верасня раён пункта пропуску «Лоша» стаў месцам правядзення спецыяльнай аперацыі супрацоўнікаў Асобнай службы актыўных мерапрыемстваў і ваеннаслужачых Смаргонскай пагрангрупы.

Жыхары Астраўца 1974 і 1984 гг.н, якія знаходзіліся ў аператыўнай распрацоўцы, вырашылі падзарабіць на нелегальнай перапраўцы падакцызных тавараў у Літву і былі затрыманы на месцы злачынства. Пры гэтым зламыснікі аказалі супраціўленне і паспрабавалі ўтаіцца. Супрацьпраўныя дзеянні былі спынены супрацоўнікамі спецпадраздзялення з ужываннем фізічнай сілы і спецыяльных сродкаў.

Адначасова пры спробе незаконнага перамяшчэння праз дзяржграніцу на літоўскую тэрыторыю партыі тавару ў Астравецкім раёне была затрымана другая частка злачыннай групы - двое грамадзян Літвы 1973 і 2000 гг.н. Зламыснікі, якія парушылі граніцу, таксама паспрабавалі схавацца і аказалі супраціўленне праваахоўнікам. Затрыманыя грамадзяне Літвы прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці згодна з арт. 23.29, 23.4 і 14.1 КаАП за спробу незаконнага перасячэння граніцы, непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў, а таксама за незаконнае перамяшчэнне тавараў праз мытную граніцу Рэспублікі Беларусь.

У выніку праведзенай спецаперацыі ліквідаваны канал незаконнага перамяшчэння падакцызнай прадукцыі праз беларуска-літоўскую граніцу. Вынікам праведзеных аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў стала ўзбуджэнне крымінальнай справы ў дачыненні да аднаго з грамадзян Беларусі па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч.2 арт.17 ч.1 арт. 431 Крымінальнага кодэкса (дача хабару групай асоб па папярэдняй змове), а таксама за аналагічнае дзеянне, учыненае паўторна. Яго саўдзельнік знаходзіцца ў статусе падазраванага.

Праводзяцца далейшыя мерапрыемствы па ўсталяванні іншых асоб, якія маюць дачыненне да супрацьпраўнай дзейнасці.

  137








ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА