Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

У Гродзенскім раёне каля граніцы з Польшчай затрыманы жыхар Пензенскай вобласці

19.09.2018
У Гродзенскім раёне каля граніцы з Польшчай затрыманы жыхар Пензенскай вобласці
*** Фота носіць ілюстрацыйны характар

Увечары 18 верасня гродзенскім пагранічнікам паступіла інфармацыя ад мясцовых жыхароў пра знаходжанне невядомага мужчыны ў 200 метрах ад граніцы.

У ходзе пошуку трывожнай групай неўзабаве быў затрыманы 41-гадовы грамадзянін Расіі. Жыхар Пензенскай вобласці пры сабе меў асабістыя рэчы, прадукты харчавання, грашовыя сродкі ў нацыянальнай валюце. Свае дзеянні ён растлумачыў жаданнем уладкаваць сваё жыццё ў краінах Еўрасаюза.

У дачыненні да мужчыны распачаты адміністрацыйны працэс па арт. 23.29 (незаконнае перасячэнне дзяржаўнай граніцы) і арт. 23.30 (парушэнне пагранічнага рэжыму). Яму пагражае штраф і дэпартацыя з забаронай уезду ў Беларусь тэрмінам да 5 гадоў.

  64








ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА