Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Грамадзянін Расіі аштрафаваны за непрыстойныя паводзіны на рэжымнай тэрыторыі

18.09.2018
Грамадзянін Расіі аштрафаваны за непрыстойныя паводзіны на рэжымнай тэрыторыі
*** Фота носіць ілюстрацыйны характар

17 верасня ў пункце пропуску «Новая Рудня» пры афармленні на ўезд з Украіны аўтамабіля Hyundai затрыманы 52-гадовы грамадзянін Расіі.

У ходзе кантрольных працэдур у салоне транспартнага сродку быў выяўлены груз, на які адсутнічалі адпаведныя дакументы, пра што кіроўца быў праінфарманы. Аднак жыхар падмаскоўнай Балашыхі адмовіўся забраць яго і вывезці назад ва Украіну, а дэманстратыўна выгрузіў змесціва на тэрыторыі пункта пропуску.

Грамадзянін Расіі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці згодна з арт. 4,23 і арт.23.32 КаАП Рэспублікі Беларусь (непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў і парушэнне рэжыму ў пунктах пропуску праз дзяржграніцу). Яму вынесена адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе штрафу ў памеры 20 б.в.

  252








ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА