Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Грамадзянін Шры-Ланкі замест дома выбраў Еўрасаюз

18.09.2018
Грамадзянін Шры-Ланкі замест дома выбраў Еўрасаюз
*** Фота носіць ілюстрацыйны характар

14 верасня ў Камянецкім раёне па інфармацыі мясцовых жыхароў у непасрэднай блізкасці ад граніцы брэсцкія пагранічнікі затрымалі замежнага грамадзяніна.

Ім аказаўся 38-гадовы грамадзянін Шры-Ланкі, які спрабаваў нелегальна трапіць у Польшчу. Пры сабе парушальнік меў два мабільных тэлефона, асабістыя рэчы і грошы ў рознай валюце. У краінах Еўрасаюза ён меў намер палепшыць свае жыццёвыя ўмовы. Адметна тое, што некалькі дзён раней іншаземец быў затрыманы ў Наваполацку супрацоўнікамі міліцыі. На той момант яму вынеслі прадпісанне аб неабходнасці пакінуць Беларусь у добраахвотным парадку. Аднак мужчына вырашыў не ехаць дадому, а пайсці на парушэнне заканадаўства.

Выхадзец з Паўднёвай Азіі затрыманы і знаходзіцца ў ІЧУ Брэсцкай пагранічнай групы. Цяпер ён будзе прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па ч.1 арт. 23.30 і арт. 23.29 КаАП Рэспублікі Беларусь. Яго чакае дэпартацыя ўжо ў прымусовым парадку з забаронай уезду ў нашу краіну тэрмінам да 5 гадоў.

  172








ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА