Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

У Мінску прайшоў VIII сход афіцэраў пагранічнай службы

17.09.2018
У Мінску прайшоў VIII сход афіцэраў пагранічнай службы
14 верасня ў Мінску сабралася больш за 400 прадстаўнікоў афіцэрскіх калектываў органаў пагранічнай службы Беларусі. Усе яны сталі ўдзельнікамі VIII сходу афіцэраў ОПС, які праводзіцца ў год 100-гадовага юбілею пагранічнай службы. Перад пачаткам работы форуму яго ўдзельнікі ўсклалі кветкі да манумента Перамогі, помніка на востраве Мужнасці і Смутку, да памятнага знаку «Вартавым граніцы ўсіх пакаленняў», аддаўшы даніну памяці і павагі героям граніцы і гераічнага мінулага пагранічнай службы.

На парадку дня - меры далейшага ўдасканалення дзейнасці афіцэрскіх сходаў, павышэнне пачуцця адказнасці за ахову граніцы і забеспячэнне пагранічнай бяспекі краіны. Дэлегаты, якія прадстаўляюць воінскія часткі, структурныя падраздзяленні Дзяржпагранкамітэта і Інстытут пагранслужбы, разгледзелі вынікі дзейнасці афіцэрскіх сходаў па выкананню задач, якія стаяць перад пагранічным ведамствам на сучасным этапе. У ходзе работы вызначаны напрамкі далейшага ўдасканалення дзейнасці афіцэрскіх сходаў ОПС.

Як адзначыў у сваім выступе Старшыня Дзяржпагранкамітэта генерал-маёр Анатоль Лапо, аснову афіцэрскага корпуса сёння складаюць прафесійныя, падрыхтаваныя афіцэры, якія з'яўляюцца патрыётамі, што любяць сваю справу і Айчыну.

З моманту стварэння афіцэрскага сходу пагранічнай службы Беларусі прайшло ўжо 18 гадоў. І ўсе гэтыя гады ен застаецца найважнейшым грамадскім інстытутам пагранічнага ведамства і трывала займае перадавое месца ў структуры грамадскасці воінскіх калектываў органаў пагранслужбы.

  61








ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА